Пра шкодны ўплыў цукру на наша здароўе піша тыднёвік Tygodnik Powszechny.
Шырыцца трывожная інфармацыя, аб тым, што цукар выклікае залежнасць не горшую чым алкаголь.
Шматлікія краіны змагаюцца з атлусценнем грамадства. У Польшчы лішную вагу мае кожны трэці хлопчык і чацвёртая частка дзяўчынак, ва ўзросце 5-9 гадоў. А больш за палову дарослых палякаў змагаецца з лішнімі кілаграмамі. А яшчэ ў 1996 годзе гэта было толькі 28%.
Цукар стаў галоўным ворагам здаровага ладу жыцця, бо ён выклікае не толькі атлусценне, таксама шматлікія хваробы.
Tygodnik Powszechny дэталёва тлумачыць адзін з механізмаў.
Пасля паглынання фруктозы печань вырабляе вялікую колькасць мачавой кіслаты, якая павышае крывяны ціск, што павялічвае рызыку хвароб сэрца і таксама падагры.
Да таго ж фруктоза з'яўляецца адным з чыннікаў безалкагольнага тлушчавога захворвання печані. Такім чынам, працяглае спажыванне фруктозы павялічвае рызыку атэрасклероза і дыябэту другога тыпу. Усё разам адкрывае шырокую сцежку для гарманальных праблем, інфаркту, інсульту і нават анкалагічных захворванняў.
Цукар сёння вельмі лёгка даступны. Праблемай з'яўляюцца апрацаваныя харчовыя прадукты і цукар прыхаваны ў ежы там, дзе мы яго не чакалі б, напрыклад у адной ложцы кетчупу знаходзіцца 1 лыжачка цукру. Цукар знаходзіцца паўсюль. Таму СААЗ заклікае краіны застаўляць вытворцаў ежы пазначаць прадукты з вялікай колькасцю цукру, і ўводзілі цукровы падатак.
Tygodnik Powszechny падкрэслівае, што варта пашыраць веды ў грамадстве аб шкодзе, якую наносіць цукар людскому арганізму і заадно цэламу грамадству.
яс