Беларуская Служба

Будаўніцтва новай польскай антарктычнай станцыі зацягваецца праз пандэмію

03.09.2020 12:34
Новы галоўны будынак станцыі будзе «аэрадынамічным павільёнам, трывала замацаваным на зямлі». 
Аўдыё
  • Перадачу «Навука і тэхніка» за 3 верасня 2020 года слухайце ў далучаным файле!
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneMichael Zech Fotografie/Shutterstock

У сувязі з пандэміяй каранавірусу новы будынак польскай антарктычнай станцыі імя Генрыка Арцтоўскі будзе ўведзены ў эксплуатацыю не ў 2023 годзе, як планавалася раней, а ў 2024 годзе. Падаўжаецца працэдура выбару падрадчыка для будаўнічых і выканаўчых праектаў.

Інстытут біяхіміі і біяфізікі Польскай акадэміі Навук – установа, якая кіруе станцыяй, паведаміла пра новую дату ўводу ў эксплуатацыю.

Польская антарктычная станцыя імя Арцтоўскага – гэта адна з каля 40 круглагадовых станцыяў, якія знаходзяцца ў гэтай частцы свету. Яна размешчана ў паўднёвым паўшар'і на архіпелагу Паўднёвыя Шатландскія астравы, на востраве Кінг-Джордж.

Польская станцыя пачала працаваць у 1977 г. Галоўны корпус станцыі знаходзіцца ў некалькіх метрах ад мора; цяпер, пры высокім узроўні вады, гэта менш за метр – яму пагражае знішчэнне. Акрамя таго, састарэлая інфраструктура станцыі пасля многіх гадоў выкарыстання ў палярных умовах ужо не выконвае сваіх функцый. Менавіта таму навукоўцы ўжо некалькі гадоў шукаюць сродкі для новай санацыі.

У 2018 годзе Міністэрства навукі Польшчы абвясціла, што прадставіць канкрэтную субсідыю ў памеры 88 мільёнаў злотых (22 млн долараў) на мадэрнізацыю інфраструктуры станцыі і будаўніцтва новага галоўнага корпуса.

Новы галоўны будынак станцыі будзе «аэрадынамічным павільёнам, трывала замацаваным на зямлі». У ім будзе 37 ложкаў.

У апошнія гады непасрэдна польскай антарктычнай станцыі штогод карысталіся навукоўцы з 15 польскіх і замежных цэнтраў. Установа праводзіць даследаванні ў галіне: заалогіі, батанікі, мікрабіялогіі, экалогіі, акіянаграфіі, гідралогіі, метэаралогіі ды іншых навук. На працягу многіх гадоў маніторынгавыя назіранні праводзіліся пастаянна.

Штогадовы бюджэт на ўтрыманне інфраструктуры польскай антарктычнай станцыі імя Генрыка Арцтоўскага складае каля 1 млн 750 тысяч долараў. Сродкі на гэтыя мэты паступаюць з Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы.

Перадачу «Навука і тэхніка» за 3 верасня 2020 года слухайце ў далучаным файле!

PAP/эж

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка