Беларуская Служба

Цісна – вёска, пра якую ў 1980-х гадах спявалі песні (ФОТА)

04.09.2020 17:31
Гэта маляўнічы турыстычны цэнтр і дасканалая турбаза для аматараў пешых прагулак па гарах Бяшчадах.
Аўдыё
  • Цісна - гэта гмінная вёска, размешчаная ў даліне ракі Салінка.
, .
Цісна, помнік.Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цісна - гэта гмінная вёска, размешчаная ў даліне ракі Салінка (Solinka) ў Падкарпацкім ваяводстве. Адна з самых папулярных мясцінаў у гарах Бяшчадах - маляўнічы турыстычны цэнтр і дасканалая турбаза для аматараў пешых прагулак. 

Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Вёска захапляе турыстаў не толькі выдатным размяшчэннем. Яна прапануе шмат месцаў, дзе можна атрымаць асалоду ад кантакту з прыродай, а таксама шмат месцаў, якія нагадваюць пра багатую гісторыю ейных жыхароў.

Паводле розных звестак, вёска была заснаваная сям’ёй Баляў (Bal) у XVI стагоддзі (у 1522 або 1552 годзе).

Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сярэдзіне XVIII стагоддзя яна стала ўласнасцю сям'і Фрэдраў (Fredro). Дарэчы, на пачатку XIX стагоддзя бацька вядомага польскага пісьменніка-драматурга Аляксандра Фрэдры - граф Яцэк Фрэдра заснаваў у вёсцы металургічны завод, адзін з некалькіх, якія тады працавалі ў рэгіёне.

Сам Аляксандр Фрэдра наведаў Цісну тры разы на пачатку XIX стагоддзя. Ён нават згадаў пра гэта ў сваім дзённіку „Trzy po Trzy”. Дарэчы, побач з мясцовым стадыёнам з 2014 года знаходзіцца, прысвечаны пісьменніку, валун. Ён нагадвае пра сувязі Аляксандра Фрэдры з Бяшчадамі.

Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Металургічны завод Фрэдраў спыніў працу ў 1864 годзе, што, хутчэй за ўсё, было звязанае са зменай уладальніка маёмасці. Пасля Фрэдраў уладарамі вёскі былі Флемінгі (Flemming), затым Ліндэнвальды (Lindenwald), а ў міжваенным перыядзе - габрэйская сям'і Бэкенротаў (Baeckenroth).

На жаль, ад металургічнага завода, лесапільні, млына да нашых часоў у вёсцы нічога не захавалася.

Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пра першы грэка-каталіцкі храм у вёсцы Цісна згадваецца ў 1739 годзе. Старэнькая і занядбаная царква абрынулася ў 1805 годзе і цягам наступных 20 гадоў у вёсцы не было храма. Новая царква была пабудаваная ў 1825 годзе за грошы сям’і Фрэдраў. Яна стаяла да 1956 года, калі апушчаны будынак разабралі польскія жаўнеры. Вядома, што адна з іконаў з гэтай царквы знаходзіцца ў музеі ў Саноку. Да нашага часу захаваліся царкоўныя могілкі, а на іх – магіла кіраўніка металургічнага завода Антонія Квяціньскага (Antoni Kwieciński) і яго ўнучак з надмагіллем 1842 года. Гэта, бадай, самое старое надмагілле ў Бяшчадах.

Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У вёсцы, праўда ў рэшткавым стане, знаходзяццa таксама ваенныя могілкі перыяду Першай сусветнай вайны. У сваю чаргу, мясцовыя габрэйскія могілкі падчас Другой сусветнай вайны знішчылі нацысты. Габрэйскія надмагіллі яны выкарыстоўвалі для будаўніцтва дарогі з Ціснай у Балігруд (Baligród).

Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Перыяд Другой сусветнай вайны і пасляваенныя гады прычыніліся да заняпаду вёскі.  У цэнтры вёскі на ўзгорку Бетлеемка (Betlejemka), які таксама называюць Камёнка (Kamionka) звяртае ўвагу помнік, прысвечаны „загінуўшым у барацьбе за ўмацаванне народнай улады”. На каменных блоках помніка змешчаныя выявы жаўнераў і міліцыянтаў, а таксама назвы навакольных вёсак, у якіх адбываліся баі з УПА.

Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Размяшчэнне помніка не выпадковае. Тут у сярэдзіне 1945 года, у мясцовым участку група міліцыянтаў і членаў вясковай аховы абаранялася ад нападаў УПА. Пасля 10-гадзінных баёў бандэраўцы адмовіліся працягваць аблогу „крэпасці” і ўцяклі ў лес.
Помнік быў пабудаваны ў 1980-х гадах мінулага стагоддзя.

Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Статус курорта Цісна атрымала ў 1974 годзе. Аднак у цяперашні час вёска – гэта, перш за ўсё, важны цэнтр турыстычнага руху ў Бяшчадах. У летнім сезоне яна перапоўнена аматарамі горных вандровак. Гэта для іх былі пабудаваныя многія турыстычныя аб'екты - сувенірныя крамы, пансіянаты, рэстараны і бары, у тым ліку легендарны бар „Секеразада”. „Секеразада” прыцягвае турыстаў арыгінальным інтэр'ерам, які адначасова з'яўляецца галерэяй. На сталах ляжаць сякеры, а сцены ўпрыгожаны кліматычнымі скульптурамі і карцінамі д’ябляў. Бар часта наведваюць прыхільнікі творчасці Эдварда Стахуры (Edward Stachura), ад рамана якога ён і ўзяў сваю назву.

Цісна, бар „Секеразада”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цісна, бар „Секеразада”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Важным месцам у вёсцы з'яўляецца каплічка з Пакутуючым Хрыстом, прысвечаная людзям, звязаным з гэтым рэгіёнам. На ёй змешчаныя прозвішчы памерлых „закапёраў” – персанажаў, якія асабліва запомніліся ў гісторыі мясціны і Бяшчадаў.

Цісна, каплічка з Пакутуючым Хрыстом, прысвечаная людзям, звязаным з гэтым рэгіёнам. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цісна, каплічка з Пакутуючым Хрыстом, прысвечаная людзям, звязаным з гэтым рэгіёнам. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пабываючы ў Ціснай варта наведаць таксама каталіцкі касцёл св. Станіслава біскупа, які быў пабудаваны ў 1912-1922 гадах. Падчас вайны, як і многія іншыя храмы, ён таксама быў пашкоджаны. Цяпер пасля рамонту і пашырэння святыня надалей служыць як мясцовым вернікам, так і шматлікім турыстам у вакацыйным сезоне.

Kасцёл св. Станіслава біскупа. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл св. Станіслава біскупа. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цісна таксама ідэальна падыходзіць для менш актыўнага адпачынку. Вёска прапануе шмат маршрутаў як для працяглых, так і кароткіх прагулак. Гэта таксама зручная турбаза для тых турыстаў, што маюць аўтамабілі. У лыжным сезоне на схілах узгорка Гона дзейнічае гарналыжны пад'ёмнік.

Бяшчадская вузкакалейка ў Майдане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Бяшчадская вузкакалейка ў Майдане. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аднак турыстам Цісна атаясамліваецца таксама з Бяшчадскай вузкакалейкай, стартавая станцыя якой знаходзіцца ў непадалёкім Майдане (Majdan).

Праз Цісну праходзяць таксама шматлікія турыстычныя сцежкі, у тым ліку пазначаная чырвоным колерам Галоўная бяскідская сцежка з Каманчы (Komańczа) у Валасатэ (Wołosate).

Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цісна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

І на канец яшчэ адна цікавінка, адзін з найвялікшых хітоў вядомай польскай спявачкі Крысціны Пронька (Krystyna Prońko) з 1978 года мае назву: „Дождж у Ціснай” ("Deszcz w Cisnej").

Анна Задрожна


Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу