Беларуская Служба

Сёння ў Каталіцкім касцёле - 106 Сусветны дзень мігранта і ўцекачоў

27.09.2020 10:09
У адмысловым звароце Папа рымскі Францішак звяртае ўвагу на ўнутраных перасяленцаў.
            , ,
Мігранты чакаюць пераводу з так званай "гарачай кропкі" на каранцінны карабель у Лампедузе, Сіцылія, Італія PAP/EPA/Elio Desiderio

Іх у свеце каля 34 мільёнаў, сярод іх каля 8,5 мільёнаў складаюць ахвяры канфліктаў, каля 20 мільёнаў – гэта ахвяры гуманітарных катастрофаў.

Адказны за справы мігрантаў у Канферэнцыі епіскапату Польшчы, біскуп Кшыштаф Задарка падкрэслівае, што дзень мігранта павінен дапамагчы ў пошуку хрысціянскага адказу, кім з’яўляецца імігрант і ўцякач, якія ў іх праблемы:

-Каб служыць другому чалавека, трэба да яго наблізіцца. Важнай падказкай у словах папы Францішка здаецца з’яўляецца тое, каб у падыходзе да іншага чалавека мы не абмяжоўваліся толькі і выключна да збору грошай. Гэта нас крыху апраўдвае: мы дапамагаем чужынцам. Можам нават дапамагчы людзям у Сірыі і Іраку, а побач з намі жывуць ананімныя людзі. Без бліжэйшага кантакту яны застануцца самыя са сваімі праблемамі.

Біскуп Кшыштаф Задарка гаворыць, што неабходна будаваць мадэль інтэграцыі з імігрантамі. Ён нагадаў пра папскі дакумент з 2013 году пра імігрантаў і ўцекачоў, а таксама прымусова выселеных:

-У нас ёсць маральны абавязак вымагаць ад гэтых людзей, імігрантаў ці ўцекачоў, шанаваць нашую культуру, паважаць наш закон. Не можа быць гаворкі пра права шарыяту, калі ў нас такі, а не іншы закон. Мы маем абавязак вымагаць ад іх павагі да нашых традыцый і пачуцця бяспекі. Калі мы не будзем гэтага рабіць, то не трэба здзіўляцца, што ўзнікаюць гета.

Біскуп Задарка нагадаў, што папа Францішак выкарыстоўвае чатыры дзеясловы, якія павінна характэрызаваць хрысціянскую пазіцыю ў дачыненні да мігрантаў і ўцекачоў: прыняць, папулярызаваць, ахоўваць і інтэграваць.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры