Беларуская Служба

Caritas Polska і Mastercard уводзяць аўтаматы для ахвяраванняў

04.10.2020 09:56
Першыя адзінаццаць прылад пачнуць працаваць да канца кастрычніка.
Аўдыё
  • Caritas Polska і Mastercard уводзяць аўтаматы для ахвяраванняў
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

З дапамогай аўтаматаў для ахвяраванняў можна будзе ахвяраваць сродкі на акцыі, якія праводзіць «Карытас».

Як адзначыў дырэктар Caritas Polska кс. Марцін Іжыцкі, прылады ўсталююць спачатку ў дзесяці месцах у буйных гарадах:

-Прылады паявяцца ў многіх месцах. Першыя з іх будуць пастаўленыя на чыгуначных вакзалах у Варшаве, Кракаве, Уроцлаве, Катавіцах, таксама ў варшаўскім аэрапорце, у некалькіх касцёлах, у гатэлях, у сядзібе «Карытасу», у сядзібе вытворцы. Гэта толькі пачатак. Да канца году будзе 30 такіх аўтаматаў.

Айцец Марцін Іжыцкі сказаў, што «Карытас» спрабуе спалучаць традыцыі з сучаснасцю:

-Свет мяняецца. Мяняецца форма нашай працы, магчымасці патрапіць да кожнага чалавека. І пандэмія каранавіруса гэта вельмі выразна паказала. Таму мы стараемся карыстацца новымі формамі аплатаў, таксама новымі формамі кантакту з чалавекам.

З дапамогай прылад можна будзе ахвяраваць грошы на адну з некалькіх мэт, пастаўленых дабрачыннай арганізацыяй: акцыя «Сям'я сямʼі» – для ахвяр узброеных канфліктаў, «У дапамогу Бейруту» – для пацярпелых ад хімічнага выбуху ў мясцовым порце; «Дапамога Венесуэле» – для тых, хто пакутуе ад голаду. Таксама можна выбраць «Праграму крылаў» – адукацыйную дапамогу для польскіх дзяцей і статутныя мэты «Карытасу».

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Багацце веры