Беларуская Служба

Каталіцкая асацыяцыя моладзі распачала акцыю «Паляк з сэрцам»

15.11.2020 10:12
Палякі, якія пражываюць у Беларусі, Украіне і Літве, атрымаюць падтрымку ад суайчыннікаў з Польшчы.
Аўдыё
  • Каталіцкая асацыяцыя моладзі распачала акцыю «Паляк з сэрцам»
   .
Акцыя адбываецца трэці раз.polakzsercem.pl

Каталіцкая асацыяцыя моладзі распачала акцыю «Паляк з сэрцам», мэта якой – дапамагчы палякам, якія жывуць за ўсходняй мяжой, і якія знаходзяцца ў патрэбе. Акцыя адбываецца трэці раз.

Прымас Польшчы, арцыбіскуп Войцех Поляк звяртае ўвагу, што палякі на Усходзе маюць патрэбу ў матэрыяльнай і духоўнай падтрымцы:

-Адрасатамі гэтай акцыі з’яўляюцца нашыя браты і сёстры ў Літве, Беларусі і Украіне. Каб дапамагчы ім у канкрэтных патрэбах. Давайце дапаможам, як матэрыяльным чынам, таксама і духоўна. Давайце маліцца адзін за аднаго. Давайце такім чынам паказваць адзінства і салідарнасць.

Да акцыі можна далучыцца адправіўшы «дабрачыннае смс-паведамленне» з тэкстам «KRESY» на нумар 72052 альбо зрабіўшы ахвяраванне. Вясной адбудзецца збор прадуктаў харчавання і бытавой хіміі.

Марцін Хмяльніцкі з Асацыяцыі каталіцкай моладзі тлумачыць, што сёлета з-за пандэміі асацыяцыя прыдумала новы спосаб ахвяравання, бяспечны як для валанцёраў, так і для донараў:

- Асацыяцыі каталіцкай моладзі, якая з’яўляецца арганізатарам гэтай акцыі, запускае спецыяльную платформу для перадачы дароў. Калі ўвайсці на старонку polakzsercem.pl, там можна выбраць канкрэтныя прадукты, зрабіць ахвяраванне, а мы з нашымі партнёрамі купім і перадамо гэтыя дары палякам на Усходзе.

Акцыя будзе доўжыцца да 30 чэрвеня 2021 года. У мінулым годзе ў дапамогу суайчыннікам за мяжой было сабрана 24 тоны прадуктаў харчавання і амаль 35 000 злотых.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры