Беларуская Служба

28 снежня Каталіцкі касцёл адзначае свята святых немаўлят-пакутнікаў

28.12.2020 08:09
У Касцёле гэта дзень дабраславення дзяцей і малітваў за зачатых дзяцей.
Аўдыё
  • 28 снежня Каталіцкі касцёл адзначае свята святых немаўлят-пакутнікаў
zdjęcie ilustarcyjne
zdjęcie ilustarcyjne Pixabay/Pezibear

Гэта дзень успаміну расправы над нявіннымі немаўлятамі ў Віфлееме па загадзе Ірада, правіцеля Галілеі. 

Забойства немаўлятаў – біблейскае апавяданне дзетазабойства, якое ўчыніў прызначаны рымлянамі іудзейскі цар Ірад Вялікі. Паводле Евангелля ад Матфея, Ірад загадаў пакараць смерцю ўсіх дзяцей-хлопчыкаў малодшага ўзросту ў ваколіцах Віфлеема, каб пазбегнуць страты свайго трона ад нованароджанага Цара Іудзейскага, чыё нараджэнне было абвешчана яму вешчунамі, такім чынам выканалася прароцтва Старога Запавету: «Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа: «Голас у Раме чуцен, плач, і галашэнне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і не хоча суцешыцца; бо іх няма». (Вікіпедыя)

Ксёндз Роберт Скшыпчак сказаў Польскаму радыё, што, як і ў часы Ірада, так і ў цяперашні час безабаронныя дзеці становяцца ахвярамі чалавечага эгаізму.

-У гэтай барацьбе жыцця са смерцю, цывілізацыі Хрыста з цывілізацыяй злога, д’ябла, заўсёды першай ахвярай будуць самыя слабыя. Часта мы будуем нашую цывілізацыю, абапіраючыся на велізарную колькасць ахвяр, якую складаюць самыя слабыя. Можа шакаваць тое, што паганская культура складала ахвяру з жывых людзей, таксама з дзяцей. Але і сёння ахвярай эгаізму становяцца дзеці.

Ксёндз Роберт Скшыпчак адзначае, што свята нагадвае вернікамі пра абарону жыцця кожнага чалавека ад моманту зачацця.

-Гэта прымушае нас задумацца, каб вучыць шанаваць кожнае чалавечае жыццё, абараняць яго. Чалавек, які толькі паяўляецца ў свеце ў выглядзе злепленых клетак, ужо мае нервы, ужо мае душу, з’яўляецца чалавекам і яму патрэбныя любоў і ахова.

Забітыя немаўляты шануюцца ў хрысціянскіх цэрквах як першыя святыя мучанікі, у праваслаўі іх узгадваюць 11 студзеня, у каталіцтве 28 снежня.

У часы Першай Рэчы Паспалітай, у свята святых немаўлят, дзеці атрымлівалі падарункі.

У цяперашні час у польскай літургічнай традыцыі кожнае дзіця, якое прысутнічае на імшы ў гэты дзень, атрымлівае індывідуальнае блаславенне.

ав


Больш на гэтую тэму: Багацце веры