Беларуская Служба

Беларусам, якія ўцяклі ў Польшчу, вельмі патрэбная дапамога

05.01.2021 17:29
Сярод асоб, якія аказваюць дапамогу сваім землякам, ёсць шмат жанчын.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/Anemone123/CC0 creative commons

Тварам беларускіх пратэстаў у другой палове 2020 года сталі жанчыны. Калі беларускі рэжым вырашыў нейтралізаваць кандыдатаў у прэзідэнты, пасадзіў у турму, у прыватнасці, Сяргея Ціханоўскага, яго месца заняла жонка – Святлана Ціханоўская. Мала хто спадзяваўся, што ёй удасца заваяваць такую вялікую папулярнасць у беларускім грамадстве, а таксама за яго межамі.

Многім беларусам у выніку рэпрэсіяў прыйшлося тэрмінова пакінуць Беларусь, уцякаючы за мяжу. Шмат людзей апынуліся ў Польшчы, дзе яны атрымліваюць падтрымку ад мясцовых беларусаў. Сярод асоб, якія аказваюць дапамогу сваім землякам, таксама шмат жанчын, – гаворыць актывістка з Варшавы Яна Шостак, якая нарадзілася і выхоўвалася ў Гродне.

- Я бачу вакол сябе дапаможныя групы, перш за ўсё неабыякавых жанчын, актывістак. Важна іх паказваць, паколькі яны прысвячаюць шмат часу іншым, з пачуцця салідарнасці. Памагаем як беларусам у Беларусі, так і тым, што пераехалі сюды, у Польшчу. Мне бліжэйшая гэтая другая група.

З боку польскіх уладаў былі вялікія абяцанні, але, на жаль, дапамога не такая вялікая. Таму важна цаніць тых, хто дапамагае. У мяне ёсць сяброўкі, у якіх няма грошай, але яны памагаюць пазнаваць польскую мову. Перш за ўсё, канешне, патрэбны дах над галавой. Таму вельмі добра, калі хтосьці можа здаць танней кватэру, хаця б на першы час. Людзям патрэбная медычная дапамога, ежа. Можна запрасіць кагосьці на абед, на шпацыр або хаця б разам пагуляць у футбол.

Перш за ўсё вельмі шкада дзяцей. Калі дарослыя самі выбралі такі шлях, то дзеці становяцца як-бы нявольнікамі. Таму вельмі важна памятаць пра іх.

Паявілася шмат фундацый, якія дапамагаюць беларусам. Я давяраю фундацыі Humanosh, якая аказвае падтрымку многім беларусам.

слухайце аўдыё

нг