Такім быў 2020 год для хрысціян у свеце. Таварыства Папская дапамога касцёлу ў патрэбе адзначае, што ў многіх краінах каранавірус і яго наступствы яшчэ больш падарвалі права людзей на свабоду веравызнання. У гэты час многія прыгнечаныя хрысціяне перажылі сапраўдную галечу, выключэнне і дыскрымінацыю. Акрамя таго, было шмат смяротных нападаў на хрысціян. У 2020 годзе Афрыка, у прыватнасці, зноў стала «кантынентам пакутнікаў».
Кіраўнік польскага аддзялення арганізацыі ксёндз Вальдэмар Цісла звяртае ўвагу, што ў многіх краінах свету хрысціянства азначае пакутніцтва:
- На жаль, так як на самым пачатку святая сям’я шукала сховішча, пасля павінна была ахоўваць малое божае жыццё ўцякаючы ў Егіпет, так у жыццё многіх хрысціян у свеце ўпісаны лёс уцекача. Хопіць паглядзець на такія рэгіён свету як Блізкі Усход. Ірак – за апошнія гады ён амаль ачышчаны ад хрысціян. Былі лагеры для ўцекачоў, было выгнанне з ваколіц Мосулу. Усе памятаюць трагедыю, калі былі выгнаныя 100 тысяч чалавек, ноччу, калі ўсе спалі. Некаторыя не паспелі нават забраць дакументы. З непакоем мы глядзім на Сірыю, пра якую свет павольна забывае. А там зіма, голад, адсутнасць грошай. Вайна працягваецца 10 гадоў. У выніку нават той, хто мае працу з мізэрнымі заробкамі, не ў стане ўтрымаць сям’ю. У мінулым годзе была прыкрая інфармацыя, што многія дзеці замерзлі ў лагерах для ўцекачоў, паколькі не хапіла грошай, каб абаграваць намёты. Паглядзім на іншыя рэгіёны свету – Пакістан, Нігерыя, дзе некалькі гадоў таму святы Божага нараджэння былі вельмі сумныя, паколькі ў касцёлах адбыліся тэракты. У выніку выбуху бомбы загінулі больш за 100 чалавек. Касцёлы замест таго, каб напоўніцца радасцю і калядкамі, напоўніліся крывёй хрысціян.
На жаль, кожны год падчас святаў, Калядаў і Вялікадня, фанатыкі атакуюць месцы хрысціянскага культу.
Ксёндз Вальдэмар Цісла кажа, што дыяпазон пераследу хрысціян вельмі шырокі: ад крывавага пераследу, калі гаворка ідзе пра забойства хрысціян, да дыскрымінацыі. Напрыклад, у Егіпце многія прафесіі зарэзерваваны толькі для мусульман, аналагічна з месцамі на ўніверсітэтах, пасадамі чыноўнікаў.
Святар узгадвае і пра іншую праблему – выкраданне маладых жанчын, іх шлюб з мусульманамі. Так адбываецца ў Пакістане. Жанчыну выкрадаюць, робяць кампрамат і шантажуюць, што калі яна ўцячэ, то матэрыял будзе апублікаваны ў Інтэрнэце. Тады дзяўчынка больш не вяртаецца дадому і павінна жыць разам з выкрадальнікамі. Гэта закранае каля 800 дзяўчат у год, як у Егіпце, так і ў Пакістане, таму гэта вельмі вялікая праблема. Хрысціяне ў Пакістане – вельмі бедная група, яны не могуць наняць адваката. Акрамя таго, паліцыя і вайскоўцы ў асноўным мусульмане, таму яны аддаюць перавагу выкрадальнікам, а не ахвярам.
Іншая з'ява, акрамя крывавага пераследу, гэта тое, што пачынае адбывацца і ў Еўропе. Да гэтага часу такія падзеі, як адсячэнне галавы ў месцах культу, атаесамлялася толькі з Сірыяй, Іракам. Але апошнімі гадамі падобныя падзеі адбываюцца ў Еўропе.
У 2016 годзе ў Францыі перад алтаром падчас цэлебрацыі святой Імшы, быў забіты святар. А такія сітуацыі пачынаюць узнікаць усё часцей – дадае ксёндз Вальдэмар Цісла.
ав