У курцоў больш высокая рызыка развіцця цяжкай формы COVID-19 – высветлілі даследчыкі Лонданскага каралеўскага каледжа.
Артыкул на гэтую тэму з'явіўся ў апошнім нумары часопіса «Тhorax». Аўтары публікацыі прааналізавалі дадзеныя прыкладання Zoe COVID-19 Symptom Study. З яго карыстальнікаў 11 адсоткаў – курцы (з усяго брытанскага насельніцтва гэты паказчык складае 14,7%).
У перыяд з 24 сакавіка па канец красавіка 2020 года больш за трэць удзельнікаў даследавання паведамілі пра фізічнае недамаганне. У курцоў часцей, чым у астатніх зʼявіліся шэраг сімптомаў COVID-19: ліхаманка, пастаянны кашаль, стомленасць, слабасць, боль у цягліцах, дыхавіца, і гэтыя сімптомы былі больш сурʼёзнымі.
Акрамя таго, было адзначана, што курцы, якія паказалі станоўчы тэст на SARS-CoV-2, больш чым у два разы часцей, чым некурцы траплялі ў бальніцу.
На падставе атрыманых вынікаў даследчыкі рэкамендуюць уключэнне адмовы ад курэння ў якасці аднаго з элементаў стратэгіі барацьбы з COVID-19.
яс/PAP