Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем яечныя катлеты (РЭЦЭПТ)

09.02.2021 18:57
Яечныя катлеты гатуюцца хутка, гэта дасканалая альтэрнатыва для мясных катлет. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем яечныя катлеты
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePhawin Khongkhasawan/Shutterstock

Яечныя катлеты

6 яек
зялёная цыбуля (шмат)
кроп (шмат)
2 сталовыя лыжкі паніровачных сухароў
соль
чорны перац
сметанковае масла альбо алей для смажання

Зварыце ўкрутую 5 яек, ачысціце і дробна здрабніце. Здрабніце цыбулю і кроп, дадайце іх да яек. Таксама дадайце 1 сталовую лыжку паніровачных сухароў, сырое яйка, запраўце соллю і перцам і ўсё змяшайце. Сфармуйце катлеты (4-5 шт.)
З абодвух бакоў абваляйце ў паніровачных сухарах. Абсмажце з абодвух бакоў да залацістага колеру.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец