Посны тварог з арэхаў кеш’ю
Інгрэдыенты
Арэхі кеш’ю – 150 г
Вада – 150 г
Бульбяны крухмал – 1 лыжка
Змолатае насенне лёну (мука) – 1 лыжка
Куркума – ½ лыжкі
Соль, молаты перац, сушаная журавіна, маяран
1) Зміксаваць арэхі кэш’ю з вадой да аднароднай, густой масы, каб арэхі цалкам былі змолатыя.
2) Дадаць бульбяны крухмал, льняное насенне. Пасля – куркуму, каб наш тварог меў жоўты колер. Усе змяшаць і дадаць дробку солі і молатага перцу.
3) Разагрэць патэльню, перакласці масу. Пад уплывам тэмпературы маса пачне гусцець. Абавязкова памешваць нашу масу, а калі пачынае гусцець, то перавярнуць.
4) Падрыхтаваць міску, каб сфармаваць наш тварог. На дно пакласці журавіны і маяран, перакласці туды тварог. На пару гадзім паставіць у лядоўню.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
Веганскі тварог можна нашмараваць на хлеб альбо сухары. Фота: Кацярына Адамская