Інгрэдыенты
500 – 600 г ( 4 кавалкі) філе белай рыбы (напрыклад, траска, хек, мінтай)
1/3 чайнай лыжкі солі, перцу, часныку, куркумы і папрыкі
1 ст. лыжка аліўкавага алею
1 ст. лыжка пшанічнай мукі
брокалі
50 г міндальных шматкоў
Соус
2 лыжкі пшанічнай мукі
2 ст. лыжкі сметанковага масла
100 мл вяршкоў 30%
100 мл малака
соль, мускатны арэх, перац
3 сталовыя лыжкі цёртага пармезану
Рыба
Прамыйце філе і старанна прасушыце іх папяровымі ручнікамі. Запраўце соллю, перцам, часныком. Дадайце куркуму і папрыку. Прамажце аліўкавым алеем і абваляйце ў муцэ. Брокалі парэжце на кавалкі і варыце каля 2 хвілін. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў С.
Соус
Муку высыпце на патэльню і разагрэйце. Памешваючы драўлянай лыжкай, смажце 1-2 хвіліны. Дадайце сметанковае масла, растапіць і кіпяціць пры змешванні. Паступова дадайце малако, а потым вяршкі, увесь час інтэнсіўна памешваючы, пакуль соус не стане аднародным. У канцы запраўце соллю і мускатным арэхам і змяшайце з Пармезанам.
Пакладзіце брокалі на рыбу, паліце соусам. Пастаўце ў разагрэтую духоўку. Пасля 20 хвілін выпякання дадайце шматкі міндалю. Выпякайце ў суме каля 30 хвілін.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл