Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем шакшуку з перцам і каўбасой (ПАКРОКАВЫ РЭЦЭПТ)

14.04.2021 16:16
Шакшука - страва з Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, але сёння мы яе прыгатуем з польскім акцэнтам.  
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем шакшуку з перцам і каўбасой
Шакшука з перцам і каўбасойфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Шакшука з перцам і каўбасой

Яйкі – 2 шт.
Памідор – 2 шт.
Папрыка (салодкі перац) – 100 г
Каўбаса – 60 г
Часнык – 2 зубчыкі
Сметанковае масла або аліўкавы алей
Соль, перац, арэгана, базілік, кінза

Падрыхтуем свежыя памідоры: заліваем кіпнем і ачышчаем ад скурак, наразаем кубікамі, або выкарыстоўваем памідоры чэры. На патэльні разаграваем сметанковае масла або аліўкавы алей і абсмажваем дробна нарэзаны часнык. Пасля дадаем папрыку, нарэзаную каўбасу і абсмажваем.

Дадаем памідоры, запраўляем соллю, перцам і спецыямі. Змешваем і інтэнсіўна абсмажваем на моцным агні каля 4 хвілін, ужо без дадатковага памешвання (тады таматны сок хутчэй выпарыцца, а памідоры захаваюць сваю структуру; калі працягваць памешваць – атрымаецца пюрэ).

Разбіваем яйкі на смажаныя памідоры і запраўляем соллю.

Зменшваем агонь, прыкрываем накрыўкаю і яшчэ прыблізна 3 хвіліны смажым, пакуль бялкі не стануць белымі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец