Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: сёння прыгатуем празякі – булачкі з гор Бяшчады (ФОТА+РЭЦЭПТ)

17.05.2021 07:48
Смачныя хатнія празякі – адзін з самых цікавых польскіх рэгіянальных рэцэптаў. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: сёння прыгатуем празякі – булачкі з гор Бяшчады
Празякі – булачкі з гор Бяшчады фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Празякі

Інгрэдыенты

500 г мукі
1 шклянка кефіру, маслёнкі або кіслага малака – 250 мл
1 сярэдняе яйка
1 роўная чайная лыжачка соды
палова плоскай чайнай лыжачкі солі
палова чайнай лыжачкі цукру

Смачныя хатнія празякі – адзін з самых цікавых польскіх рэгіянальных рэцэптаў. Вы можаце есці іх як салодкімі, так і салёнымі.


. .

Прасейце ў вялікую міску 500 грам пшанічнай мукі, соль і соду. Разбіце адно яйка і дадайце шклянку маслёнкі, кефіру або кіслага малака. Таксама дадайце палову чайнай лыжачкі цукру. Мясіце ўсё некалькі хвілін рукамі, пакуль цеста не стане аднастайным. Яно можа быць злёгку ліпкім. Калі Вы плануеце падаваць празякі ў салодкім стылі, то зменшце колькасць солі да ¼ чайнай лыжкі і павялічце колькасць цукру з паловы чайнай лыжачкі да адной поўнай чайнай лыжачкі.

Затым празякі трэба раскатаць да таўшчыні каля 1-1,5 см і выразаць шклянкай круглыя формы.


. .

Запякаем празякі у духоўцы пры 180 градусах каля 15 хвілін.
Яны могуць паслужыць асновай для простых бутэрбродаў с сырам, каўбасой, ласосем.
Салодкія празякі можна падаць з мёдам, джэмам альбо шакаладам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

. .

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец