Беларуская Служба

Ян Павал ІІ: Святыя павінны нас бянтэжыць

13.06.2021 15:21
10 чэрвеня споўнілася 34 гады ад моманту бэатыфікацыі польскай 16-гадовай пакутніцы Караліны Кузкуўну.
Аўдыё
  • 10 чэрвеня споўнілася 34 гады ад моманту бэатыфікацыі польскай 16-гадовай пакутніцы Караліны Кузкуўну.

Блаславёная Караліна Кузка Блаславёная Караліна Кузка

10 чэрвеня споўнілася 34 гады ад моманту бэатыфікацыі польскай 16-гадовай пакутніцы Караліны Кузкуўну. Папа Ян Павел ІІ абвясціў яе благаслаўлёнай падчас трэцяга паломніцтва на радзіму, 10 чэрвеня 1987 году ў Тарнаве. У цяперашні час ідзе працэс яе кананізацыі.

У ліпені 1914 году пачалася Першая сусветная вайна. 18 лістапада 1914 году ў дом Караліны, дзе яна знаходзілася з малодшымі братамі і сёстрамі, прыйшоў рускі салдат і патрабаваў расказаць, дзе знаходзяцца варожыя аўстрыйскія войскі. Ён гвалтам павёў яе і яе бацьку ў суседні лес. Потым, на ўскрайку лесу, салдат адправіў бацьку дадому, а дзяўчыну пагнаў углыб ляснога гушчару.

Праз некалькі дзён цела дзяўчыны выпадкова знайшлі на ўзлеску. Агляд цела (часткова пазбаўленага адзення) сведчыў пра супраціўленне дзяўчыны, а рэчы, якія засталіся ззаду (куртка і абутак), дазволілі меркаваць, што Караліна абараняла цнатлівасць. Яе некалькі разоў рэзалі вострай зброяй, яна вырывалася і бегла ў бок вёскі. Знясіленая і параненая дзяўчына ўпала на ўзлеску і памерла.

Пасля таго, як цела Караліны было перавезена ў дом яе сям'і, прайшоў агляд. Разалія Лазар, акушэрка, якая 7 снежня 1914 году давала паказанні пробашчу, пацвердзіла, што цнатлівасць дзяўчыны не была кранутая.

Яе пахаванне адбылося 6 снежня ў Забаве з вялікім удзелам вернікаў. Вакол памерлай сфарміраваўся культ пакутніцтва і святасці.

Падчас беатыфікацыйнай імшы ў Тарнаве Ян Павел ІІ сказаў, што стаўленне Караліны нагадвае сучасным людзям пра чалавечую годнасць:

-Гэтая маладзенькая дачка тарнаўскага касцёла сваім жыццём і смерцю звяртаецца найперш да маладых, хлопцаў і дзяўчат, мужчын і жанчын, пра вялікую годнасць жанчыны. Пра годнасць чалавека.

Папа Ян Павел II падкрэсліў, што задача святых – абудзіць сумленне:

-Ці святыя патрэбныя для таго, каб бянтэжыць? Так, могуць быць і для гэтага. Часамі патрэбны збаўчы сорам, каб паглядзець на чалавека ў цэлай праўдзе, каб адкрыць праўдзівую іерархію каштоўнасцяў.

Культ Караліны Кузкуўны распаўсюджваецца ў краіне і за мяжой, будуюцца прысвечаныя ёй цэрквы і капліцы. У Забаве, родным горадзе, знаходзіцца санктуарый Караліны Кузкуўны. Яго пробашч айцец Збігнеў Шостак казаў у 2010 годзе, што блаславёная з’яўляецца «знакам», які трэба прачытаць нанова.

-Ян Павал ІІ падчас бэатыфікацыі казаў, што, каб сустрэцца, трэба наглядзецца адзін на аднога. Я думаю, сёння многія маладыя людзі стараюцца наглядзецца на блаславёную Караліну і зразумець, кім яна з’яўляецца для маладых людзей. Аказваецца, многія маладыя людзі разумеюць, што гэта незвычайны прыклад жыцця, які рэалізоўваецца ў канкрэтным месцы жыцця, якое маю сваю вартасць, нягледзячы на тое, што мы можам лічыць сябе маленькіх пылам на зямлі, што маё жыццё для нікога не мае значэння. Жыццё 16-гадовай Караліны было важным для Бога.

Пра жыццё Каралінгу Кузкуўны былі знятыя два фільмы – «Караліна» Дарыюша Рэгуцкага і «Сарваны колас» Вітольда Людвіга. Пра постаць блаславёнай узнікаюць песні і тэатральныя спектаклі.


ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры