Пудынг з проса
1/3 шклянкі проса
1 і 1/2 шклянкі малака (можа быць расліннае, напрыклад, какосавае або міндальнае)
па жаданні 1 банан і 1 сталовая лыжка арахісавага алею
Старанна прамыйце проса ў цёплай вадзе, затым пакладзіце яго ў рондаль і залійце 1 шклянкай малака. Варыце на мінімальным агні пад покрыўкай, пакуль вадкасць цалкам не ўбярэцца ў крупы і яны не зробяцца мяккімі. Гатуйце прыблізна 15 хвілін.
Пакладзіце мяккую кашу ў ёмістасць і зміксуйце пры дапамозе блендара, дадайце рэшту малака (1/2 шклянкі добра разагрэтага малака). Па жаданні можаце дадаць палову банана і/або арахісавае масла. Змяшайце ў блэндары на ідэальна гладкі мус.
Падаваць можна з кляновым або малінавым сіропам, садавіной, напрыклад, кавалачкамі банана, малінай, чарніцамі (свежымі або замарожанымі).
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл