Штотыдзень у суботу на Замкавай плошчы ў Варшаве праходзіць малітва за Беларусь. Пачатак а 12 гадзіне (польскі час).
Адным з яе арганізатараў з’яўляецца часовы выконваючы абавязкі кіраўніка моладзевага крыла БХД Яўген Дудкін. Ён расказаў, як выглядае такая малітва і чаму яна патрэбная.
-Пачатак малітвы быў актам салідарнасці з касцёлам і царквой у Беларусі. Найперш мы спяваем «Магутны Божа», бо ўлады зрабілі ўсё, каб забараніць гэты гімн. А менавіта ў ім гаворыцца, што народ можа быць свабодным і самастойным, што Беларусь будзе вольнай. Таксама мы молімся агульнахрысціянскай малітвай «Ойча наш», якая яднае розныя канфесіі. Мы паспрабавалі адказаць на прымус маліцца 3 ліпеня за Беларусь без «Магутны Божа» і без пакаяння. Мы нагадалі, што ў кожнай малітве чалавек павінен задумацца, а што ён у сваім жыцці зрабіў не так. Улада, якая заклікае да малітвы за Беларусь, спачатку павінна пакаяцца, а потым нечага прасіць у Бога. Паводле мяне, гэтай уладзе трэба прасіць прабачэння ў Бога і мудрасці для сябе.
Поўная размова з Яўгенам Дудкіным у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё
ав
Штотыднёвая малітва за Беларусь на Замкавай плошчы ў Варшаве