Беларуская Служба

У Польшчы інфляцыйны рост стымулам для ціску на павышэнне зарплатаў

11.08.2021 15:25
На гэтым тыдні паспяхова закончыўся страйк працаўнікоў заводу Paroc у горадзе Тшэмэшна ў Велькапольскім ваяводстве на захадзіе краіны, за якім сачыла ўся Польшча.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

 Працаўнікам удалося адстаяць усе патрабаванні, чытаем у газеце Rzeczpospolita. Кіраўніцтва завода, які належыць амерыканскай групе Owens Corning пагадзілася задаволіць патрабаванні бастуючых – у тым ліку і на рэвалюацыйнае павышэнне заробкаў, павышэнне дадаткаў і безтэрміновыя кантракты аб працы для работнікаў з 12-месячным стажам.

Гэты страйк з’яўляецца прыкладам ціску на павышэнне зарплатаў, якім карыстаюцца і будуць карыстацца працаўнікі ў Польшчы ў бліжэйшы час. Усё з прычыны таго, што з аднаго боку ў краіне даражэюць тавары штодзённага карыстання, а таксама не хапае працаўнікоў. Патрабаванні працаўнікоў часта перавышаюць адсотак інфляцыі, аднак гэта спосаб забеспячэння карысных умоваў працы на будучыню, калі інфляцыя будзе яшчэ больш расці.

Усё ж такі ў Польшчы да сёння найлепшай мерай павышэння заработнай платы з’яўляецца... змена працы. Толькі за апошні год, паводле аналізу кампаніі Antal, прапанаваная зарплата для спецыялістаў і менеджараў павысілася ў сярэднім на 25%. Для працаўнікоў ІТ новыя стаўкі складаюць нават 400% ранейшых квотаў.

На думку экспертаў Эканамічнага універсітэта ў Катавіцах, павышенне заробкаў, якога дабіваюцца ў важных галінах эканомікі, з'яўляюцца стымулам  для ціску на павышэнне заработнай платы і ў іншых сферах, чытаем у газеце Rzeczpospolita.


аев