Сёння я запрашаю пазнаёміцца з незвычайным аб’ектам Кракаўска -Чэнстахоўскага ўзвышша – Блэндоўскай пустыняй (Pustynia Błędowska). «Польская Сахара» размяшчаецца паміж гарадкамі Ключы(Klucze), Хэхла(Chechło) і Блэндаў (Błędów) на мяжы Малапольскага і Сілезскага ваяводстваў і пастаянна прыцягвае турыстаў з усяе Польшчы.
Блэндоўская пустыня. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Блэндоўская пустыня з'яўляецца найбуйнейшым рэзервуарам пяску міжземнага паходжання ў Еўропе (каля 33-ох квадратных кіламетраў). Вялікая тэрыторыя, пакрытая пяском з дзюнамі і нізкай пустыннай расліннасцю – гэта экзатычны для рэгіёну і краіны пейзаж.
Блэндоўская пустыня - панарама з гары Чыбаткі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Паводле легенды, Блэндоўская пустыня ўзнікла за прычынай дʼябла, які так раззлаваўся на мясцовых гарнякоў, што вырашыў засыпаць навакольныя шахты пяском з Балтыйскага мора. Аднак калі ён пралятаў над Кракаўска-Чэнстахоўскім узвышшам з вялізным мяшком пяску, то зачапіўся за высокую вежу касцёла ў непадалёкім Блэндове. Мяшок разарваўся і ўвесь пясок высыпаўся, стварыўшы пустыню.
Блэндоўская пустыня - панарама з гары Дамброўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
На самой справе алькускія шахты сапраўды прычыніліся да стварэння Блэндоўскай пустыні. У XIII стагоддзі маштабная здабыча срэбра і развіццё металургіі прывялі да масавай вырубкі лясоў у раёне. І такім чынам балтыйскі пясок, нанесены туды ледавікамі, выйшаў па паверхню.
Блэндоўская пустыня. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
У 1960-х гадах мінулага стагоддзя адкрытая тэрыторыя пяску на пустыні была засаджаная лесам. Таксама назіралася натуральнае паступовае зарастанне кустоў’ем. На шчасце, цягам апошніх некалькіх гадоў на пустыні праводзілася інтэнсіўная ачыстка і праполка, дзякуючы чаму зноў зʼявілася шмат адкрытых участкаў пяску. Засталася толькі расліннасць, характэрная для пяскоў і пустынных умоў.
Назіральная пляцоўка на гары Чубатка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
На Блэндоўскай пустыні ёсць некалькі зручных назіральных пунктаў, якія дазваляюць палюбавацца незвычайнай прыгажосцю гэтага месца. Я прапаную тры найбольш папулярныя.
Блэндоўская пустыня - панарама з гары Чыбаткі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Першы знаходзіцца на гары Чубатка (382 метры над узроўнем мора) ў гарадку Ключы (Klucze). Ён мае найбольш шырокі агляд на пустыню і размешчаны высока над узроўнем пяску. Побач са згаданым пунктам размяшчаецца вялікая бясплатная паркоўка. Тут ёсць лаўкі, месца для пікніка, а таксама інфармацыйныя дошкі.
Жоўтая турыстычная дарожка вядзе ў лес, а далей па пустыні ў Блэндаў. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Ад пажарнай вышкі, якая знаходзіцца побач з паркоўкай, жоўтая турыстычная дарожка вядзе ў лес, а далей па пустыні ў Блэндаў. Па дарозе размешчаныя шматлікія інфармацыйныя табліцы, якія дазваляюць пазнаёміцца з фаўнай і флорай пустыні.
Жоўтая турыстычная дарожка вядзе ў лес, а далей па пустыні ў Блэндаў. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Другая назіральная пляцоўка, якая таксама размяшчаецца ў мясцовасці Ключы, гэта так званая «Ружа Вятроў». Гэта разбудаваная, драўляная платформа, якая сваім кшталтам нагадвае ружу. Гэта сучасны аб’ект, прыстасаваны для дзіцячых і інвалідных калясак.
«Ружа Вятроў» знаходзіцца на вуліцы Баляслаўскай у Ключах. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Побач з ім размяшчаецца экспазіцыя ваеннай тэхнікі, якая картыстаецца вялікай папулярнасцю як сярод дзяцей, так і дарослых.
«Ружа Вятроў» - экспазіцыя ваеннай тэхнікі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
«Ружа Вятроў» знаходзіцца на вуліцы Баляслаўскай у Ключах. Тут таксама на аўтамабілістаў чакае добра абсталяваная і бясплатная стаянка.
Блэндоўская пустыня - панарама з гары Дамброўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Трэцяя назіральная пляцоўка размяшчаецца ў населеным пункце Хэхла (Chechło) на гары Дамброўка (355 метраў над узроўнем мора). Яна карыстаецца найбольшай папулярнасцю сярод аматараў вайсковасці.
Блэндоўская пустыня - вучэннямі дэсантных войскаў. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Любавацца панарамай тут можна з выгоднай сталёвай платформы, побач з якой размешчаныя інфармацыйныя табліцы. Частка пустыні, за якой можна назіраць з Дамброўкі, – гэта вайсковы палігон. Таму турысты, якім пашанцуе, могуць назіраць за вучэннямі дэсантных войскаў.
Блэндоўская пустыня. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Хоць Блэндоўская пустыня ў кліматычным аспекце сапраўднай пустыняй не з’яўляецца, то гэта адно з найбольш прывабных месцаў на тэрыторыі Кракаўска-Чэнстахоўскага ўзвышша. Яна цэлы час прыцягвае турыстаў, навукоўцаў і кінематографаў.
Блэндоўская пустыня. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
На Блэндоўскай пустыні здымаліся часткі папулярнага польскага серыяла «Чатыры танкісты і сабака», а таксама знакаміты фільм Ежы Кавалеровіча «Фараон».
Анна Задрожна