Гэта знакамітая падзея, якая адбылася ў гісторыі Беларусі, землі якой у той час уваходзілі ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Гэта быў першы крок ВКЛ на шляху аб’яднання з Польскай Каронай у супольную дзяржаву якая ў далейшым атрымала назву Рэчы Паспалітай абодвух народаў.
Крэўская вунія, не гледзячы на тое, што гэта была персанальная вунія ВКЛ і Польшчы, мела палітычны характар.
ВКЛ была моцнай і заможнай дзяржавай, з якою жадалі сябраваць.
Маці Ягайлы, Ульяна, якая была дачкой Тверскага князя, настойвала на тым, каб Ягайла ажаніўся з дачкой Маскоўская князя Дзмітрыя Данскога і прыняў праваслаўны хрост. У 1384 годзе быў заключаны нават дагавор паміж бакамі. У выніку шлюбу, ВКЛ павінна была прызнаць вяршэнства Маскоўскага князя, што, зразумела, не было выгодным для Вялікага Княства.
У гэтым жа годзе польская шляхта прызнала сваёй каралевай Ядвігу, якую польскія магнаты жадалі ўдачна выдаць замуж.
Прэтэндэнтаў на руку Ядвігі было шмат. Але шлюб з Літвой быў выгодны як палякам так і Ягайлу, бо ў выпадку шлюбу Ягайла ставаў каралём Польшчы.
У 1385 годзе ў Крэўскім замку была падпісана вунія. Згодна з ёю, Ягайла абавязваўся хрысціцца паводле каталіцкага абраду, пачаць хрышчэнне Літвы, якая часткова заставалася паганскай, вярнуць польскія землі, захопленыя Літвой у выніку вайсковых канфліктаў, а ВКЛ фармальна станавілася васалам Кароны Польскай.
Праз год у 1386 годзе Ягайла прыбыў у Кракаў, дзе быў ахрышчаны і атрымаў імя Уладыслаў. На момант шлюбу з Ядвігай яму было 24 гады, а каралеве польскай 13.
Павал Усаў