Беларуская Служба

У польскіх школах з’явяцца заняткі па штучным інтэлекце

16.09.2021 15:23
Пілотны адукацыйны праект AI4Youth ажыццяўляецца па даручэнні Міністэрства развіцця і тэхналогій.
Аўдыё
  • У польскіх школах з’явяцца заняткі па штучным інтэлекце.
ШколаPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Стартаваў прыём заявак ад школаў, зацікаўленых заняткамі па штучным інтэлекце для настаўнікаў і вучняў. Пілотны адукацыйны праект AI4Youth ажыццяўляецца па даручэнні Міністэрства развіцця і тэхналогій.

Намеснік міністра развіцця і тэхналогій Вольга Сэмэнюк (Olga Semeniuk) сказала, што адна з мэтаў праграмы – падрыхтоўка моладзі да рэвалюцыі, звязанай з распаўсюджваннем штучнага інтэлекту:

- Я вельмі рада, што мы можам адкрыць „школы штучнага інтэлекту для маладых людзей” . Гэта перш за ўсё пошук таленавітай моладзі і сучасных ідэяў. Наша будучыня – гэта не толькі электронная камерцыя, то бок электронны гандаль ці выклікі лічбавай трансфармацыі, але, перш за ўсё, стварэнне новых прадуктаў і ідэяў – новай рэчаіснасці будучыні.

Школы могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праграме да 1 кастрычніка бягучага года на сайце ai4youth.edu.pl. Чарговыя этапы праграмы ўключаюць падрыхтоўку настаўнікаў, заняткі з вучнямі і распрацоўку школьнікамі праектаў з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка