1 кг бульбы
2-3 цыбуліны
2 яйкі
100 г пшанічнай мукі
250 г вэнджанага cала
50 г каўбасы
1 сталовая лыжка маярану
соль і перац
Вымыйце, ачысціце і натрыце бульбу на тарцы сярэдняга памеру або дробнай. Дадайце муку, яйкі, дробна нарэзаны часнык, старанна змяшайце. Запраўце соллю, перцам. Каўбасу, бекон і цыбулю нарэжце кубікамі і абсмажце на патэльні (цыбулю асобна). Дадайце ў бульбяную масу і старанна змяшайце. Выліце масу ў змазаную алеем бляху і выпякайце каля 2 гадзін, пакуль зверху пры 180 градусах не ўтворыцца хрумсткая румяная скарыначка.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл