Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім аладкі з гарбуза (РЭЦЭПТ)

28.09.2021 09:17
Аладкі можна пасыпаць цукровай пудрай, карыцай, падаць з абрыкосавым або слівавым варэннем.
Аўдыё
Аладкі з гарбузафота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

200 г пюрэ з выпечанага гарбуза
50 г натуральнага ёгурту (па жаданні)
2 яйкі
2 сталовыя лыжкі расліннага алею або топленага сметанковага масла
2-3 сталовыя лыжкі цукру
1 і 1/3 шклянкі пшанічнай мукі
2 лыжкі разрыхляльніка
дробка солі

У місцы злучыце астуджанае гарбузовае пюрэ з натуральным ёгуртам, а затым змяшайце з яйкамі, 2 лыжкамі алею або растопленым сметанковым алеем і цукрам. Прасейце муку, змяшаную з разрыхляльнікам і соллю.

Мяшайце, пакуль інгрэдыенты не змяшаюцца ў аднастайную масу.

Разагрэйце патэльню і пашмаруйце яе алеем або сметанковым маслам. Абсмажце аладкі на павольным агні да залацістага колеру (каля 2,5 хвілін).
Перавярніце і смажце да залацістага колеру каля 2 хвілін.

Аладкі можна пасыпаць цукровай пудрай, карыцай, падаць з абрыкосавым або слівавым варэннем.

Парада: аладкі можна смажыць без тлушчу.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец