Беларуская Служба

У Навуковым цэнтры «Капернік» ствараецца новая майстэрня

08.10.2021 10:14
Майстэрня «капернікаўскай рэвалюцыі» павінна быць гатовая ў 2022 годзе.
Навуковы цэнтр «Капернік» Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=72720993

Навуковы цэнтр «Капернік» пачаў наступны этап будаўніцтва «Майстэрні «капернікаўскай рэвалюцыі», якая стане міждысцыплінарнай даследчай лабараторыяй, творчай прасторай, месцам для супрацоўніцтва, сустрэч і навуковых дыскусій.

Дырэктар навуковага цэнтра «Капернік» Роберт Фірмгофер (Robert Firmhofer) сказаў, што ў гэтым месцы будуць узнікаць прататыпы і праекты новых экспанатаў, а таксама будуць праводзіцца даследаванні новых навуковых рашэнняў:

- Даследаванні і іх вынікі мы плануем выкарыстоўваць для стварэння новых рашэнняў і прадуктаў. Мы спадзяемся, што яны будуць выкарыстоўвацца як у школах, так і на камерцыйным рынку. Мы спадзяемся, што дзякуючы ім дзецям лягчэй будзе вучыцца.

Архітэктар Анна Стрышэўска-Слоньска (Anna Stryszewska-Słońska) сказала, што будынак майстэрні будзе адрознівацца таксама выкарыстаннем будаўнічай тэхналогіі. Гаворка ідзе, напрыклад, пра фасад, зроблены з «надзіманых падушак»:

-Такі від фасада павінен гарантаваць добрую вентыляцыю. На самым версе фасада будуць адмысловыя жалюзі. Зімой яны будуць закрытыя, то бок будуць абмяжоўваць цыркуляцыю паветра, а летам яны будуць адкрытыя, што загарантуе адпаведную вентыляцыю.

Майстэрня «капернікаўскай рэвалюцыі» павінна быць гатовая ў 2022 годзе.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка