Цеста
300 г пшанічнай мукі
100 г крухмалу
100 г цукру
2 маленькія лыжкі разрыхляльніка
250 г халоднага сметанковага масла
3 жаўткі або 1 яйка
Слівы
1 і 1/2 кг сліваў
50 г цукру
1 сталовая лыжка ванільнага цукру
1 маленькая лыжка карыцы
1 маленькая лыжка крухмалу
Слівы прамыйце, абсушыце, разрэжце на палову, выдаліце костачкі. Пакладзіце на вялікую патэльню, дадайце цукар (цукар можна замяніць мёдам), ванілін і карыцу. Абсмажвайце, перыядычна памешваючы, прыкладна 15-20 хвілін, пакуль слівы не стануць мяккімі, а атрыманы сок пераўтворыцца ў сіроп. Дадайце крухмал, папярэдне змешаны са сталовай лыжкай вады, а затым з некалькімі лыжкамі сіропу з патэльні. Змяшайце, давядзіце да кіпення і адстаўце ад агню.
Прыгатуйце форму для выпечкі памерам прыкладна 25х35 см. Высыпце ў міску муку і крухмал, дадайце цукар, разрыхляльнік і халоднае сметанковае масла, нарэзанае кавалачкамі або сцёртае на тарцы. Разамніце пальцамі да дробнай крошкі.
Дадайце жаўткі або яйка і злучыце інгрэдыенты ў аднародную масу (шар). Падзяліце яго на 2 часткі. Калі цеста вельмі мяккае, яго можна хутка астудзіць, змясціўшы ў маразілку.
Разагрэйце духоўку да 175 градусаў С. Першы кавалак раскладзіце па форме для выпечкі. Выкладзеце таксама слівы з рондаля, зверху натрыце другі кавалак цеста. Пастаўце ў разагрэтую духоўку і выпякайце каля 40 хвілін да залацістага колеру.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл