Беларуская Служба

Лічбавае радыё заваёўвае Еўропу

14.10.2021 15:45
Зараз у лічбавым фармаце вяшчаюць радыёстанцыі з 30 краін Еўропу.
Аўдыё
  • Лічбавае радыё заваёўвае Еўропу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лічбавае радыё заваёўвае Еўропу. Паводле нядаўняй справаздачы нямецкай арганізацыі Digitalradio Büro Deutschland, зараз у лічбавым фармаце вяшчаюць радыёстанцыі з 30 краін кантынента, а іх колькасць пастаянна расце. У Польшчы лідарам у гэтай галіне з'яўляецца грамадскае Польскае радыё.

Поўнасцю на DAB+ перайшла Нарвегія. Неўзабаве падобным чынам плануе зрабіць Швейцарыя. У Вялікабрытаніі ў тэхналогіі DAB або DAB + вяшчаюць каля паўтысячы станцый. У Германіі радыёпрыёмнікі DAB + знаходзяцца ў каля 10 мільёнах хатніх гаспадарак. Лічбавымі радыёпрыёмнікамі можна карыстацца на ўсёй Мальце, на 98% тэрыторыі Даніі і 95% тэрыторыі Бельгіі. Чаму Еўропа адмаўляецца ад ультракароткіх хваляў (УКХ) на карысць DAB+, паясняе Марэк Вальчык (Marek Walczyk) з Бюро тэхналогіі Польскага радыё:

- Гэтая сістэма дае нам больш магчымасцяў, чым аналаг, то бок метровыя хвалі. Гаворка ідзе, напрыклад, пра магчымасць вяшчання большай колькасці праграмаў. Нагадваю ў сетцы метровых хваляў ужо не хапае месца.

Апрача таго лічбавае вяшчанне становіцца ўсё больш танным. Паводле нямецкіх экспертаў з Digitalradio Büro Deutschland, такі спосаб вяшчання ў 10 разоў таннейшы, чым ультракароткія хвалі. Па дадзеных Еўрапейскага вяшчальнага саюза, па ўсёй Еўропе ў лічбавым фармаце вяшчаюць каля 400 радыёстанцый. У Польшчы гэта, перш за ўсё, дзевяць праграм Польскае радыё, у тым ліку найноўшая: «Радыё кіроўцаў».

Асцярожна да тэхналогіі DAB ставяцца камерцыйныя радыёстанцыі, якія аддаюць перавагу інтэрнэту. Гэта не да канца правільны падыход, пераконвае Томаш Бахэньскі(Tomasz Bocheński) з Бюро тэхналогіі Польскага радыё:

- Інтэрнэт – гэта тэхналогія прызначаная да камунікацыі 1:1 (адзін да аднаго). Радыё, як аналагавае, так і лічбавае – гэта тэхналогія 1 да многіх, то бок адзін перадатчык і шматлікія атрымальнікі.

У сваю чаргу старшыня праўлення грамадскага Польскага радыё Агнешка Каміньска(Agnieszka Kamińska) дадае яшчэ адзін аргумент:

-Калі мы карыстаемся інтэрнэтам, то мы лагуемся ў канкрэтных месцах. Гэта выкарыстоўваюць рэкламныя кампаніі. У сістэме DAB+ гэта таксама магчымае, але ў меншай ступені. Тут мы больш ананімныя.

Перавагі, якія дае тэхналогія DAB+ бачыць таксама чэшскі грамадскі вяшчальнік, кажа Павел Балічэк з Чэшскага радыё:

- Адной з першых новых праграм была праграма, прысвечаная класічнай музыцы, затым інфармацыйная праграма. Потым была створана праграма з чэшскай музыкай і праграма для дзяцей.

У гэтым годзе Чэшскае радыё запусціла таксама спартыўную праграму з нагоды Чэмпіянату Еўропы па футболе і Алімпіяды ў Токіа.

Праца над сістэмай лічбавага вяшчання пачалася ў Еўропе ў 1980 годзе, але толькі ў апошнія гады радыёстанцыі ў многіх краінах пачалі масава пераходзіць на лічбавае вяшчанне. Лічбавая платформа можа змясціць значна больш праграм, чым загружаная сістэма УКХ.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка