Беларуская Служба

Старшыня Канферэнцыі біскупаў Польшчы заклікаў адкрыць гуманітарныя калідоры на польска-беларускай мяжы

15.10.2021 14:03
«Я звяртаюся да ўсіх людзей добрай волі, каб мы разглядалі службу і дапамогу замежнікам, якія прыязджаюць у Польшчу, як магчымасць практыкаваць любоў да бліжняга»
- .
Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйны здымакфота: Ludek, CC BY-SA 2.5, via Wikimedia Commons

Старшыня Канферэнцыі біскупаў Польшчы, арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі заклікаў адкрыць гуманітарныя калідоры на польска-беларускай мяжы.

- Я звяртаюся да ўсіх людзей добрай волі, каб мы разглядалі службу і дапамогу замежнікам, якія прыязджаюць у Польшчу, як магчымасць практыкаваць любоў да бліжняга, - сказаў арцыбіскуп Гандэцкі.  

У чацвер ён здзейсніў акт даручэння нацыі і Касцёла ў Польшчы Святому Юзэфу. У гаміліі, прамоўленай падчас святой Імшы, іерарх падкрэсліў, што святога Юзафа можна назваць заступнікам у крызісныя часы. Іерарх адзначыў, што "да старых канфліктаў нядаўна далучыўся новы на польска-беларускай мяжы, дзе мігранты інструменталізуюцца ў палітычных мэтах".

"Цяпер я звяртаюся па дазвол на адкрыццё гуманітарных калідораў. Гэты механізм, ужо выпрабаваны ў іншых краінах, дазваляе бяспечным, цалкам кантраляваным спосабам аказваць канкрэтную дапамогу найбольш патрабуючым, ахвярам войнаў і пераследу", - сказаў ён.

Я звяртаюся да ўсіх людзей добрай волі, каб мы разглядалі служэнне і дапамогу замежнікам, якія прыязджаюць у Польшчу, як магчымасць займацца міласэрнасцю, якая з'яўляецца краевугольным каменем нашай веры, - дадаў арцыбіскуп Гандэцкі.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры

Дзеці з Малапольшчы збіралі школьныя прыналежнасці для равеснікаў у Літве і Украіне

14.10.2021 19:32
Вынік акцыі – гэта дзясяткі тысяч падарункаў на суму 900 тысяч злотых, кажа арганізатар Томаш Кантурэк.