Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім арэхава-кавава пірог паводле рэцэпту 100-гадовай даўніны (РЭЦЭПТ)

28.10.2021 21:21
Пірог атрымліваецца смачны, духмяны і арыгінальны. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім арэхава-кавава пірог паводле рэцэпту 100-гадовай даўніны
-
Арэхава-кававы пірогфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

300 г молатых грэцкіх арэхаў (можна здрабніць у кухонным камбайне або кавамолцы)

1,5 шклянкі цукровай пудры

8 буйных яек

2 сталовыя лыжкі крухмалу

1 маленькая лыжка разрыхляльніка

па жаданні: арэхавы лікёр, «Амарэта» або спірт ці завараныя кава/чай для замочвання (у нашым выпадку «Амарэта»).

Аддзяліце бялкі ад жаўткоў. У вялікай місцы ўзбіце жаўткі з цукровай пудрай да пышнасці – яны павялічаць свой аб'ём удвая або нават утрая. Пасля дадайце бульбяны крухмал і разрыхляльнік. Змяшайце. Зніжаем хуткасць міксера і дадаем молатыя арэхі. У другой місцы ўзбіце бялкі з дробкай солі (відэльцы міксера трэба папярэдне памыць – інакш бялкі нельга будзе ўзбіць да адпаведнай кансістэнцыі). Калі міску перавярнуць – бялкі не павінны выцякаць. Пакладзіце палову бялкоў у арэхавую масу і акуратна змяшайце яе лыжкай або лапаткай. Дадайце рэшту бялкоў і зноў акуратна змяшайце.

Форму дыяметрам 23-24 см засцяліце пергаментам. Выліце масу і пастаўце ў духоўку, разагрэтую да 170°C (або 160°C з канвекцыяй) – выпякаць каля 60 хвілін. Пакіньце на 10 хвілін у выключанай духоўцы, а затым астудзіце пірог з прыадчыненымі дзверцамі. Бісквіт заўсёды мякка падае – гэта нармальна, бо няма мукі, не трэба турбавацца. Перш чым разрэзаць бісквіт, ён павінен цалкам астыць.

Крэм

250 г сыру тыпу «Маскарпонэ»

250 г тлустых вяршкоў 30% або 36%

поўная лыжка растваральнай кавы

3 сталовыя лыжкі цукровай пудры

Важна, каб вяршкі былі ахалоджаныя. Можна таксама змясціць вяршкі на 20 хвілін у маразілку. Узбіць вяршкі да густой масы і перамяшаць з «Маскарпонэ» і кавай (каву распусціць у невялікай колькасці вады і абавязкова астудзіць.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец