3 кг капусты
100 г морквы
100 г журавін
1 сталовая лыжка цукру
75 г солі
10 г насення кропу
6-8 лаўровых лістоў
1 лыжка дробнага перцу
Каб прыгатаваць квашаную капусту з журавінамі, зніміце з качаноў верхняе лісце – яно непатрэбнае. Разрэжце капусту на палову і дробна нашаткуйце. Моркву старанна памыйце, затым ачысціце і натрыце на тарцы. Вымыйце, перабярыце і абсушыце журавіны, расклаўшы іх на папяровых ручніках. Выкладзеце падрыхтаваную капусту і моркву ў вялікую міску. Пасыпце цукрам, соллю, насеннем кропа і молатым перцам. Старанна змяшайце, вымешваючы рукамі, каб пайшоў сок.
Пакладзіце некалькі лаўровых лістоў на дно вялікага рондаля альбо іншай ёмістасці аб'ёмам не менш за 10 л. Затым раскладзіце капусту і моркву пластамі, чаргуючы з журавінамі і лаўровым лістом. Прыцісніце капусту драўлянай лыжкай, каб пусціць як мага больш соку. Накрыйце покрыўкай і пакладзіце на яе груз. Пакіньце ў цёплым месцы на 2-3 дні.
Па заканчэнні гэтага часу на паверхні капусты павінна зʼявіцца пена. Зніміце груз і покрыўку, доўгай ручкай драўлянай лыжкі зрабіце ў капусце некалькі праколаў і пакіньце на 1 суткі. Гатовую капусту выкласці ў чыстыя слоікі. Закрыйце звычайнай пластыкавай покрыўкай.
Захоўваеце квашаную капусту ў халодным месцы.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць капусту, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
здымак мае ілюстрацыйны характар