У апошнія гады расце цікавасць да экалогіі. Аднак для кампаній і спецыялістаў па маркетынгу гэта выдатная магчымасць лёгка зарабіць грошы. Гэтая з'ява мае ангельскую назву «greenwashing», інакш на яе называюць зялёны камуфляж.
З’ява, вядомая ў Польшчы як «экалагічная хлусня», існуе даўно, хоць апошнім часам яна, безумоўна, узмацнілася. Гэта вынік росту цікавасці спажыўцоў да прадукцыі, вырабленай экалагічным і сацыяльна адказным спосабам, – лічыць Каміла Джэвіцкая, юрысконсульт фонду «ClientEarth Юрысты для Зямлі».
-Падчас пакупак людзі ўсё часцей бяруць пад увагу пытанні аховы навакольнага асяроддзя. Таму фірмы маюць фінансавыя матывы, каб паказаць сябе як збалансаваныя і грамадска свядомыя. Greenwashing заключаецца ў тым, што такая фірма выкарыстоўвае рэкламу і вонкавую камунікацыю, каб зрабіць большае ўражанне прыязнай для клімату і асяроддзя, чым ёсць у рэчаіснасці. Гэта таксама тэхніка, якую выкарыстоўваць фірмы, каб адцягнуць увагу спажыўцоў ад таго, як дзейнічае іх бізнес-мадэль, што насамрэч яна выклікае значна больш шкодаў наваколлю.
Еўрапейская камісія правяла агульнаеўрапейскія даследаванні, у якіх аказалася, што больш за 50% этыкетак, якія такім ці іншым чынам прэзентуюць прадукт як прыязны для асяроддзя, зʼяўляюцца несапраўднымі, кажа Каміла Джэвіцкая.
-Таму з аднаго боку мы павінны быць вельмі ўважлівымі, але з іншага мы, як спажыўцы, вельмі хацелі б узяць на сябе крыху адказнасці і не хочуць выбіраць прадукты, які шкодзяць навакольнаму асяроддзю. Калі задаць пытанне, пра якія прадукты ідзе гаворка, то аказваецца, што экахлусня тычыцца кожнай катэгорыі прадуктаў. Мы ў нашым фондзе займаемся прадуктамі, якія маюць моцны негатыўны ўплыў на якасць паветра. Мы пачалі аналізаваць вялікія канцэрны, якія рэкламуюць свае паліўныя прадукты як прыязныя наваколлю, а насамрэч аказваецца, што дзейнасць фірмы ці нейкі канкрэтны прадукт вельмі шкодныя.
У першую чаргу спецыялісты звярнулі ўвагу на эка-гарохавы вугаль. Яго рэкламуюць як экалагічны гатунак паліва, які дапаможа вырашыць праблему смогу ў Польшчы. На самой справе, гэта паліва, якое выкідвае ў паветра вялікую колькасць шкодных субстанцый, так як кожны гатунак вугалю.
Фонд «ClientEarth Юрысты для Зямлі» вельмі дакладна рыхтаваўся да дыскусіі пра эка-гарохавы вугаль, каб грамадству былі прадастаўлены моцныя доказы. Разам з Варшаўскай палітэхнікай былі праведзены адмысловыя эксперыменты. Былі спаленыя два гатункі эка-гарохавага вугалю розных фірм, расказвае Каміла Джэвіцкая.
-Аказалася, што яго спальванне вельмі перавышае нормы, дапушчаныя правам. Гэты від паліва выкідвае велізарную колькасць пылаў, якія адказваюць у Польшчы за смог. Выкідваецца вельмі шмат аксіду азоту, а таксама іншых, у прыватнасці бензаальфапірэну, які зʼяўляецца карцэрагенным, і якога не павінна быць падчас спальвання ў хатніх катлах. Таму, калі мы падумаем, колькі дамоў спальвае вугаль у сваіх катлах, а ўсе яны выкідваюць бензаальфапірэн.
Чаму так адбываецца? Чаму няма ўстановаў, якія гэта кантралююць? Юрысконсульт Каміла Джэвіцкая кажа, што традыцыйна бізнес хутчэйшы за заканадаўчую ўладу. Ёсць фрагментарныя законы, якія ўводзяць рэгуляцыі ў некаторых галінах, але яны не даюць спажыўцу абароны аб практык, якія ўводзяць у зман. Гэтую тэндэнцыю заўважылі ўлады ЕС. Ідзе праца над законамі, якія будуць лепш ахоўваць спажыўца.
Найбольш вядомым прыкладам экахлусні зʼяўляецца прыклад гасцінічных ручнікоў. З гэтага пачалося вызначэнне паняцця экалагічнай хлусні. Вы ў гатэлі. Вы ўваходзіце ў ванную ў сваім пакоі і бачыце напіс: вы ўяўляеце, колькі ручнікоў мыюць кожны дзень у гатэлях па ўсім свеце і колькі бялізны забруджвае нашы рэкі і моры? Калі ласка, вызначыцеся. Ручнікі, пакінутыя ў ванне або кабіне, азначаюць: «калі ласка, заменіце». Ручнікі, пакінутыя на вешалцы, азначаюць: «Я буду выкарыстоўваць іх яшчэ раз».
Што дрэннага ў тым, што гатэль заклікае вас радзей мыць ручнікі? Нічога, гэта пахвальны падыход. Але насамрэч за гэтым стаіць жаданне эканоміць на мыйных сродках і вадзе, а не клопат пра навакольнае асяроддзе, як напісалі ў гатэлі.
Яшчэ адзін часты прыклад гатэльнай экахлусні: на рукамыйніцы ляжыць набор гасцявых туалетных прылад. Маленькія аднаразовыя пластыкавыя бутэлькі ўтрымліваюць шампунь, гель для душа і мыла. Толькі апошняе мае нешта супольнае з аховай навакольнага асяроддзя, бо гэта веганскі прадукт. Зрэшты, гэтага было дастаткова, каб нанеслі надпісы «эка» на ўвесь набор.
ав