Беларуская Служба

Індустрыя моды спрыяе вырубцы лясоў у Амазоніі

07.01.2022 11:14
Усё з-за скураных сумачак, кашалькоў, дэкарацый, якія з'яўляюцца ў модных калекцыях. 
Аўдыё
  • Індустрыя моды спрыяе вырубцы лясоў у Амазоніі
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Новая справаздача амерыканскай няўрадавай арганізацыі Stand паказвае, што акрамя мясной індустрыі, індустрыя моды таксама можа спрыяць вырубцы лясоў у Амазоніі. Усё з-за скураных сумачак, кашалькоў, дэкарацый, якія з'яўляюцца ў модных калекцыях. 

Спецыялісты арганізацыі Stand падлічылі, што з Бразіліі, дзе вырошчваецца найбольшая колькасць быдла ў свеце, паходзіць ажно 80% сусветнай вытворчасці вырабленай скуры, якую выкарыстоўваюць менавіта ў індустрыі моды. Гэта важная інфармацыя, гаворыць Анна Шуберайска з парталу ekologia.pl.

-Раней не было даследаванняў ці справаздач, якія сведчылі б пра сувязь індустрыі моды з вырубкай лясоў, між іншым у Амазоніі. Таму гэты дакумент быў нечаканасцю, таксама для самой індустрыі, якая не мела свядомасці пра ажно такі негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе не толькі ў выніку вытворчасці вопраткі, але і вытворчасці сумачак, гаманцоў ці нейкіх скураных элементаў.

У дакуменце напісана, што найбольш праблематычнымі з’яўляюцца маркі, якія выпускаюць рэчы са скуры кароў і цялят. Для гэтага трэба разумець, што адной з галоўных прычын вырубкі дажджавых лясоў у Амазоніі з’яўляецца вырошчванне быдла, якое ідзе на мяса і на выраб скуры. Каб быдла мела што есці, дажджавыя лясы выпальваюцца ці вырубаюцца. Фермеры выклікаюць пажары, каб потым было прасцей выкарыстаць тэрыторыю ў сельскай гаспадарцы.

Мяркуецца, што нават 80% вырубкі праходзіць нелегальным чынам. На жаль, цяжка акрэсліць, на колькі модавыя маркі разумеюць узровень праблемы.

Адначасова ў справаздачы падкрэсліваецца, што гэтыя фірмы МАГЧЫМА прычыняюцца да вырубкі лясоў, адзначае Анна Шуберайска.

-Насамрэч ланцуг паставак не да канца правераны, даследаваны. Многія фірмы нават не ведаюць, на колькі яны прычыняюцца да дэградацыі навакольнага асяроддзя, у прыватнасці вырубкі лясоў у Амазоніі.
Назіраецца павольны трэнд, калі модавыя маркі адмаўляюцца ад выкарыстання скуры, а падчас вытворчасці аксесуараў сягаюць па заменнікі. Анна Шуберайска расказвае, што ўсё часцей паяўляюцца альтэрнатыўныя гэтак званыя веганскія скуры. Калі казаць пра якасць, то на рынку паяўляецца ўсё большая колькасць альтэрнатыўных матэрыялаў, якія ў стане замяніць скуру. Гэта, напрыклад, скура з ананаса ці лістоў кактуса. Усё больш модавых марак шукае альтэрнатыву менавіта сярод гэтых заменнікаў.

У кожным выпадку вытворчасць вопраткі з’яўляецца велізарнай праблемай для навакольнага асяроддзя. Грамадства становіцца ўсё больш багатым, можа дазволіць сабе купіць значна больш вопраткі, якая, часта, вельмі хутка трапляе на сметніцу. Штогод людзі выкідваюць тоны вопраткі з сваіх шафаў. Чым багацейшае грамадства, тым больш вопраткі яно купляе, а ў выніку выкідвае.

У 1990-х гадах сярэдні амерыканец купляў 28 новых рэчаў у год, сёння ўдвая больш, дакладней 59. Гэта жахлівы лічбы – кажа Дагмара Лацны Fashion Revolution Polska.

-Адна з справаздач дастаткова вобразна прадставіла праблему тэкстыльных рэчаў, якія трапляюць на сметніцу. У гэтым ліку ручнікі, пакрывалы, усё зробленая з трыкатажу. Гэта адзін грузавік рэчаў, які кожныя некалькі секунд трапляе на сметніцу. Пад канец 2020 году варшаўскія ўлады апублікавалі інфармацыю пра колькасць выкінутага трыкатажу ў сталіцы. І гэта былі шакуючыя лічбы. Многія з нас нават не разумеюць, колькі гэтага ёсць.

Як інфармуе партал 5F, у 20 краін у цэлым свеце трапляе некалькі дзясяткаў мільёнаў трыкатажу. Адной з такіх краін з’яўляюцца Чылі. Кожны год туды прыплываюць кантэйнеры, на борце якіх 59 тон вопраткі, якую вырабілі ў Кітаі і Бангладэшы, і якую не ўдалося прадаць у Еўропе і ЗША. Частку з іх сапраўды ўдаецца прадаць у краінах Лацінскай Амерыкі. Аднак ажно 2/3 вывозіцца на пустыню Атакама. Гэтая вопратка ўтрымлівае хімікаліі і раскладаецца сотні гадоў.

Гражына Лятас з фонду «Купляй адказна» кажа, што модавая індустрыя належыць да тых галін, якія найбольш атручваюць навакольнае асяроддзе. Гэта адбываецца на розных этапах.

-Першы этап – вытворчасць. Для вытворчасці вопраткі патрэбная велізарная колькасць вады і хімікалій. Гэтая хімія пасля трапляе ў ваду ці зямлю. Наступная праблема – гэта ўжываная вопратка. Людзям здаецца, што, калі яе выкінуць, то адзенне перастае існаваць. А яму патрэбныя сотні гадоў, каб раскласціся. І гэтая хімія зноў трапляе ў глебу.

Фірмы выпускаюць празмерную колькасць трыкатажу. Мяркуецца, што ўжо цяпер выраблена столькі вопраткі, што яе хапіла б для ўсяго чалавецтва да 2030 году. Гражына Лятас кажа, што адна з прычын, чаму купляецца столькі шмат адзення, гэта іх малы кошт.

-Магчыма, гэтая вельмі нізкая цана прычыняецца да таго, што мы не задумваемся над наступствамі. Калі цішотка каштуе 15 злотых, то пазней нам вельмі лёгка адносіцца да яе як да смецця. Мы не задумваемся, што цана гэтай цішоткі значна бoльшая, чым на этыкетцы. Гэта таксама цана, якую плаціць навакольнае асяроддзе.

Гэта таксама людзі, якія працуюць пры вытворчасці адзення ў вельмі кепскіх умовах, кажа нашая суразмоўца.


ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце