Старапольскі паштэт
1 кг свініны (напрыклад, лапатка)
2 курыныя грудкі
400 г бекону
300 г курынай печані
2 кайзеркі (невялікія польскія булачкі)
4 яйкі
духмяны перац
лаўровы ліст
чорны перац
мускатны арэх
Мяса (без печані) нарэжце больш дробнымі кавалачкамі, заліце халоднай вадой, дадайце прыправы і давядзіце да кіпення.
Варыце да гатоўнасці каля 2 гадзін. За 3 хвіліны да заканчэння гатавання дадайце печань. Зваранае мяса дастаньце з булёну і дайце яму астыць. Пакладзіце кайзеркі ў мясны булён.
Астылае мяса аддзяліце ад костак, злёгку адцісніце і ўсё двойчы прапусціце пра мясарубку. Дадайце ў фарш яйкі, соль і прыправы. Усё вельмі добра змяшайце. Калі маса занадта сухая, можна дадаць трохі булёну.
Масай напаўняем формы прыкладна на 3/4 іх вышыні.
Выпякаем пры 180 С каля 1 гадзіны.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко
слухайце аўдыёфайл