Суп-гуляш (прыкладна 4 порцыі)
400 г ялавічыны
2 цыбуліны сярэдняга памеру
1 зубчык часныку
1 сталовая лыжка алею
1 сталовая лыжка таматнай пасты
1 сталовая лыжка пшанічнай мукі
125 мл сухога чырвонага віна
1 бляшанка нарэзаных памідораў без скуркі (прыкладна 400 г)
750 мл булёну
3 стручкі перца
соль, перац, салодкі перац
дадаткова 3-4 бульбіны (па жаданні)
Цыбулю ачысціце і нарэжце буйнымі кубікамі. Ачысціце часнык і дробна нарэжце яго.
Мяса нарэжце кубікамі і абсмажце на разагрэтым алеі. Дадайце цыбулю і часнык. Лёгка абсмажце.
Дадайце таматную пасту і муку. Перамяшайце. Дадайце кансерваваныя памідоры разам з сокам і віно. Запраўце соллю, перцам і папрыкай. Дадайце ¾ літра булёну (або ¾ літра вады). Закіпяціце. Накрыйце покрыўкай і варыце 1,5 гадзіны.
Калі будзеце дадаваць бульбу, ачысціце яе, нарэжце кубікамі і дадайце ў тушанае мяса прыкладна праз 1 гадзіну гатавання. Адварыце да гатовасці.
Перац ачысціце, памыйце і нарэжце буйнымі кубікамі. Дадайце за 15 хвілін да заканчэння гатавання. У канцы запраўце соллю, перцам і папрыкай па смаку.
Можна падаваць са смятанай і хлебам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл