Інгрэдыенты
морква – 2 шт.
корань сельдэрэю – 1 шт.
цыбуля – 1 шт.
таматная паста – 2 сталовыя лыжкі
капуста белакачанная – 200 г
мясны курыны альбо ялавічыны булён – 1,5 л
мяса з адвару
духмяны перац – 4 шт.
лаўровы ліст – 4 шт.
буракі – 4 шт.
фасоля белая адварная – 130 г
часнык – 2 зубчыкі
вінны воцат або лімононны сок – 2 сталовыя лыжкі
цукар белы – 1 чайная лыжка
масла сметанковае – 1 сталовая лыжка
алей сланечнікавы – 1 сталовая лыжка
соль і перац па смаку
Заліце фасолю халоднай вадой і трымайце каля 12 гадзін, затым адварыце. Падрыхтуйце булён: адварыце мяса, корань сельдэрэю, духмяны перац і лаўровы ліст.
У рондалі разагрэйце алей і сметанковае масла, абсмажце цыбулю. Дадайце часнык. Пасля дадайце парэзаныя кубікамі або нацёртую на тарцы моркву і буракі (у буракі перад смажаннем дадайце лімон, каб яны не змянілі колеру). Запраўце соллю і перцам.
Калі гародніна зробіцца мяккай, дадайце таматную пасту, змяшайце і дадайце нарэзаную капусту. Пасля тушыце некалькі хвілін.
Усё перакладзіце ў булён. Дадайце таксама фасолю і нарэзанае на дробныя кавалачкі мяса. Дадайце воцат і цукар і варыце некаторы час. Дадайце соль і перац. Можна падаваць са смятанай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
здымак ілюстрацыйны