Інгрэдыенты
1 кг бульбы
1 шклянка пшанічнай мукі
1 яйка
соль
алей
ёгурт
цукровая пудра
1. Бульбу адварыце, астудзіце і здрабніце ў кухонным камбайне. Дадайце муку, яйка і соль.
2. Змяшайце, а пасля выкладзіце на сталешніцу. Увага! Цеста ліпкае, варта прысыпаць рукі мукой і хутка замясіць.
3. Падзяліце цеста на 2-3 часткі і сфармуйце рулет. Нарэжце пад вуглом.
4. Выкладзіце на паперу, змазаную алеем, і кожны кавалачак таксама змажце алеем.
Выпякайце каля 30 хвілін пры 180С.
Падавайце з натуральным ёгуртам і цукровай пудрай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл