Спатрэбіцца (форма для запякання дыяметрам каля 24 см)
Інгрэдыенты
1 кг тварагу (тлусты або паўтлусты)
500 г сыру тыпу маскарпонэ
шклянка цукру
5 яек
5 сталовых лыжак манкі
200 г зацукраванай апельсінавай цэдры
паліва
100 г горкага шакаладу
50 г вяршкоў
.
Тварог можна прапусціць праз мясарубку два разы. Па адным дадаем яйкі, кожны раз старанна размешваючы. Дадаем сыр маскарпонэ і манку. Усё старанна змешваем. Пасля – апельсінавую цэдру, папярэдне да цэдры дадайце невялікую колькасць манкі.
Выпякайце каля 1 гадзіны пры тэмпературы 180 градусаў на сярэднім узроўні, пакуль бакі сырніка не стануць цвёрдымі.
Астудзіце ў злёгку прыадкрытай духоўцы, затым астудзіце ў халадзільніку ноч. Пасля гэтага акуратна аддзяліце бакі тварожніка ад формы.
Растварыце прыгатаваны на пары шакалад з вяршкамі, змяшайце да аднастайнасці. Дайце трохі астыць і пасля паліце сырнік. Пасыпце апельсінавай цэдрай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл