Міндальны пірог
цеста
120 г цукру
100 г сметанковага масла
лімонная цэдра з паловы лімона
2 яйкі
150 г мукі
0,5 чайнай лыжкі разрыхляльніка
50 г малака
алей і муку, каб пашмараваць і пасыпаць форму
начынка
120 г цукру
120 г сметанковага масла
50 г малака
120 г міндальных шматкоў
50 г разынак
Змажце плоскую форму для пірага, а затым прысыпце мукой.
Разагрэйце духоўку да 170 С.
Цеста – спачатку разатрыце цукар і сметанковае масла і дадайце цэдру лімона.
Павольна дадайце яйкі, муку і малако і ўсё гэта вельмі добра змяшайце, пакуль не атрымаецца аднастайная маса. На 20 хвілін пакіньце ў маразілцы.
Выкладзіце гатовае цеста на форму, сочачы за тым, каб яно ўсюды было аднолькавай таўшчыні.
Пастаўце ў разагрэтую духоўку на 10 хвілін.
Тым часам у невялікім рондалі змяшайце ўсе неабходныя для начынкі інгрэдыенты. Пастаўце рондаль на павольны агонь і, памешваючы, дачакайцеся закіпання міндальнай масы. Працягласць варкі не павінна перавышаць 5-6 хвілін.
Дастаньце цеста з духоўкі і выкладзіце па ўсёй паверхні міндальную начынку.
І зноў пастаўце пірог у духоўку, на гэты раз на 20 хвілін. Аднак не забывайце правяраць, каб нацёртая паверхня выпадкова не прыгарэла.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл