2 -3 цыкорыі
2 апельсіны сярэдняй велічыні
2 сталовыя лыжкі разынак
3 сталовыя лыжкі маянэзу
лыжка буйной гарчыцы
лыжка лімоннага соку
Намачыце разынкі ў апельсінавым соку, каб яны набрынялі. Цыкорыю нарэжце на кавалкі і пакладзіце ў міску. Ачысціце апельсіны і нарэжце іх кубікамі. Дадайце абсушаныя разынкі. Змяшайце маянэз з гарчыцай і лімонным сокам.
Атрыманы соус дадайце ў салат і старанна перамяшайце.
Пасыпце абсмажанымі міндальнымі шматкамі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл