Беларуская Служба

Польскія ўлады хочуць, каб у школах дзеці вучыліся страляць

05.05.2022 16:02
Улады ўводзяць тэорыю абыходжання са зброяй у базавай школе, а практычныя заняткі – у сярэдняй школе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.YasDO/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк(Przemysław Czarnek) паведаміў, што з новага навучальнага года ў сярэдніх школах у Польшчы з’явіцца новы прадмет «Гісторыя і сучаснасць», а прадмет «Адукацыя для бяспекі» будзе пашыраны. У выніку зменаў, між іншым, вучні ў большай ступені пазнаёмяцца з часам другой паловы XX стагоддзя:

- Гаворка ідзе пра 1 і 2 класы сярэдняй школы. Амаль усё гатовае. Зараз мы чакаем на падручнікі. З новым прадметам мы стартуем з 1 верасня.

Міністр таксама паясніў, у чым будзе заключацца пашырэнне прадмету «Аадукацыя для бяспекі»:

- Мы хочам, каб у 8-ым класе былі элементы будовы і тэорыя абыходжання са зброяй, а ў 1 класе сярэдняй школы, каб моладзь мела практычныя заняткі ў ціры.

Пшэмыслаў Чарнэк таксама дадаў, што ў будучыні ў школах з’явіцца новы прадмет «Бізнес і менеджмент».

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка