Сёння пачынаецца святкаванне 75-годдзя філіяла Нацыянальнага анкалагічнага інстытута імя Марыі Складоўскай-Кюры ў горадзе Глівіце. Заслужаныя супрацоўнікі атрымалі дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды, зладжана таксама навуковая канферэнцыя ўрачоў, электрарэнтгенолагаў, фармацэўтаў і лабарантаў.
Як паведаміў дырэктар установы прафесар Кшыштаф Складоўскі, у інстытуце працуе каля 1800 чалавек, у тым ліку 110 навукоўцаў, 30 прафесараў, 160 лекараў і 380 медсясцёр – лічбы ўражваюць, але, як дадае прафесар Складоўскі, гэтага яшчэ недастаткова.
- Гэтага мала ў супастаўленні з патрэбамі. У нас вялікія патрэбы ў галіне аховы здароўя, у прыватнасці па анкалагічных захворваннях, і пастаянна павялічваюцца. Зараз лячэнне анкалогіі з'яўляецца прыярытэтам у нашай краіне. Нацыянальны анкалагічны інстытут і рэгіянальныя анкалагічныя цэнтры ўжо неўзабаве стануць касцяком усяе анкалагічнай сеткі, якая ствараецца з мэтай каардынацыі лячэння анкалагічных захворванняў.
Прафесар Складоўскі расказаў, што Глівіцкі філіял інстытута пашыраецца.
Завяршэнне інвестыцыі плануецца ў гэтым годзе
75-годдзе Інстытута анкалогіі ў Глівіцах адзначаецца пад ганаровым патранатам прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага і міністра аховы здароўя Адама Нядзельскага.
яс