Навукоўцы выявілі чарвякоў, якія могуць выжыць, едучы папулярны пластык – полістырол. Верагодна, гэта звязана з бактэрыямі ў іх кішэчніку. Навукоўцы спадзяюцца, што выкарыстанне ферментаў згаданых бактэрыяў дазволіць перапрацоўваць пластык у буйных маштабах.
Полістырол – гэта сінтэтычны тэрмапластычны палімер лінейнай будовы, прадукт полімерызацыі стыролу.
Даследнікі з Універсітэта Квінсленда апісалі незвычайную і надзвычай перспектыўную здольнасць чарвяка ў часопісе Microbial Genomics. Яны адзначылі, што разводжаны часта ў якасці корму для жывёлы дрэваед (Zophobas morio), якога таксама называюць суперчарвяком, харчуецца полістыролaм.
Генетычныя даследаванні ўжо выявілі некалькі ферментаў, якія адказваюць за незвычайныя здольнасці дрэваеда. У доўгатэрміновай перспектыве аўстралійскія адмыслоўцы імкнуцца выкарыстоўваць гэтую інфармацыю для сінтэзу ферментаў, якія будуць расшчапляць пластык у буйных маштабах на спецыяльных перапрацоўчых прадпрыемствах.
Цяпер для далейшых даследаванняў яны плануюць вырошчваць бактэрыі з кішэчніка чарвяка ў лабараторыі.
PAP/аз