З першых дзён вайны журналіст і вядоўца Белсата Сяргей Пеляса арганізуе зборы сродкаў на набыццё рыштунку ды аўтамабільнай тэхнікі для беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца ва Украіне.
На адным з відэа ад Палка Каліноўскага можна ўбачыць два пікапы, якія набытыя за сабраныя журналістам грошы.
Цяпер Сяргей збірае на на шостую машыну. Гэта будзе чацвёрты пікап-пазадарожнік.
Мы паразмаўлялі з Сяргеем пра тое, чаму ён вырашыў збіраць сродкі на добраахвотнікаў, колькі ўдалося сабраць і хто дапамагае беларусаў, якія змагаюцца ва Украіне.
- Я вырашыў, што гэта мае сябры, знаёмыя, і я мушу ім дапамагчы. Я не магу туды паехаць ваяваць сам, таму трэба стварыць ім другую лінію абароны - моцны тыл, каб у першыя тыдні забяспечыць ім самае неабходнае, што было патрэбна.
Колькі Вам удалося сабраць і перадаць ва Украіну?
Першы пікап Toyota Hilux, які Сяргей Пеляса купіў і перадаў у Полк Каліноўскага.
- Агулам на дадзены момант мне ўдалося сабраць больш 160 тысяч злотых, а ўлічваючы мой апошні збор - больш за 170 тысяч ужо. Я пачаў 4-ы збор. За гэтыя грошы нам удалося набыць 5 машын, сярод якіх два пікапы, якія паехалі на самым пачатку вайны туды, адзін транспартны мікрааўтобус. Потым я дапамагаў Палку Каліноўскага больш дробнымі рэчамі - рыштункам. З машынамі досыць складаная фармальная справа. Нядаўна перадалі 3 пікап і набылі яшчэ адну машыну, для перавозкі асабовага складу. Агулам набылі 5 машын, а неўзабаве будзе 6-ая.
Другі пікап, які перадаў Сяргей Пеляса
Хто дапамагае беларускім добраахвотнікам?
- Вельмі дапамаглі беларусы з Вялікабрытаніі, Францыі, Канады - вельмі моцна. Таксама беларусы з Польшчы і палякі, якія вельмі актыўна далучыліся да ма1го збору для беларускіх добраахвотнікаў. Мае пасты пачалі публікаваць на папулярных польскіх профілях Фб пра спецыяльныя сілы. Пасля чаго я ўбачыў, што дапамога ўзрасла. Беларусы і палякі паказалі неверагодную салідарнасць ды сэрца для беларускіх добраахвотнікаў.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл