Беларуская Служба

Вячаслаў Сіўчык: Дзень беларускай вайсковай славы – гэта, у тым ліку, свята нашых палітвязняў

09.09.2022 13:33
У Варшаве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы
Аўдыё
  • У Варшаве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы
  ,   1520-
Бітва пад Оршай, Лукас Кранах 1520-ыя гады Крыніца: Muzeum Narodowe

508 гадоў таму адбылася бітва пад Воршай – адна з самых знакамітых ды адметных у ваенных летапісах краіны. Гетман Канстанцін Астрожскі разбіў войскі маскавітаў і абараніў суверэнітэт ВКЛ. Аршанская бітва ўвайшла ў гісторыю Беларусі як Вялікая бітва, бо з пункту гледжання тагачаснай вайсковай навукі продкі літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў мелі мала шанцаў не перамогу.

У гадавіну аршанскай бітвы, 30 гадоў таму, 8 верасня 1992 года, у Мінску на плошчы Незалежнасці 12 афіцэраў разам з трыма тысячамі салдатаў запасу прынялі прысягу на вернасць Беларусі. Праз кароткі час такую прысягу пачалі прымаць усе вайскоўцы краіны. Каб ушанаваць беларускую вайсковую славу, абралі дзень, у які ў 1514 годзе адбылася адна з найбольш слынных перамог у беларускай гісторыі. Пра гэта казаў адзін з арганізатараў варшаўскага святкавання Дня беларускай вайсковай славы, адзін з лідараў Руху «Салідарнасць Разам» Вячаслаў Сіўчык:

-Мы нясем адказнасць за нашых палітвязняў і сённяшні дзень гэта ў тым ліку і іх свята. Сярод вязняў сумлення Мікола Статкевіч, які 30 гадоў таму запачаткаваў слаўную традыцыю адзначэння Дня вайсковай славы, калі некалькі тысяч афіцэраў склалі прысягу на вернасць незалежнай Беларусі. Макоўскі марыянетачны рэжым зараз утрымлівае за кратамі і Паўля Севярынца, які не раз ладзіў святкаванні 8-га верасня. Далей па спісе Рыгор Кастусёў, які таксама неаднойчы ладзіў гэтыя святкаванні ў Беларусі. Агучыў далёка няпоўны спіс.

У маршы прыняла ўдзел маці Вадзіма Кабанчука, намесніка камандзіра Палка Каліноўскага Таісія Кабанчук. У размове з намі яна прывяла аналогія паміж Бітвай пад Оршай і сучасным становішчам Беларусі:

-Перамагае не большасць, а згуртаванасць, таленавітае кіраўніцтва. Шмат іншых фактраў уплывае на перамогу над падаўляючымі сіламі ворага. Нам асабліва важна памятаць гэта зараз і гуртавацца дзеля агульнай перамогі.

Нягледзячы на цяжкія часы і фактычную адсутнасць дзяржавы з беларускім зместам заснавальнік суполкі Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў у Варшаве Яўген Дудкін лічыць, што беларусам ёсць чым ганарыцца. 

Іншы ўдзельнік маршу – палітычны эмігрант Ігар Лапкоў – кажа, што беларуская моладзь, у адрозненні ад старэйшага пакалення, вастрэй адчувае каштоўнасць свабоду і незалежнасці.

Хочацца верыць у тое, што ў пераліку дзяржаўных святаў новай Беларусі абавязкова будзе Дзень беларускай вайсковай славы, а разам з ім па-сапраўднаму беларускае войска.

Слухайце аўдыё!

эж

Падзеі 2020-2022 гадоў: беларусаў чакае яшчэ праца над памылкамі і асэнсаванне мэтаў

21.06.2022 18:46
Рэвалюцыя яшчэ не закончылася, яна ў працэсе.