Беларуская Служба

У Польшчы пачынаецца вакцынацыя другой бустэрнай прышчэпкай супраць COVID-19

15.09.2022 13:30
Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі назваў дату пачатку вакцынацыі.
Od jutra szczepienia przeciw COVID drugą dawką przypominającą dla osób powyżej 12. roku życia
Od jutra szczepienia przeciw COVID drugą dawką przypominającą dla osób powyżej 12. roku życiaShutterstock/Studio Peace

16 верасня ў Польшчы пачнецца ўсеагульная другая рэвакцынацыя ад COVID-19, піша выданне Rzeczpospolita.

Падрабязнасці на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі (Adam Niedzielski).

– З 16 верасня мы ўводзім вакцынацыю другой дозай асоб, старэйшых за 12 гадоў, – праінфармаваў міністр.

Дагэтуль другую бустэрную дозу маглі зрабіць людзі старэйшыя за 60 гадоў, а таксама ўсе людзі пасля 12 гадоў, якія маюць аслаблены імунітэт. Другую бустэрную прышчэпку можна зрабіць як мінімум праз чатыры месяцы пасля папярэдняй прышчэпкі. Нядзельскі сказаў, што «да гэтага часу было выдадзена каля 5 мільёнаў электронных рэкамендацый для паўторнай вакцынацыі супраць COVID-19». і «яшчэ 5,8 мільёна электронных рэкамендацый будуць выдадзены ў ноч з 15 на 16 верасня».

Вакцынацыя бясплатная.

вх