Смажаная маладая капуста
капуста маладая – 1 шт.
цыбуля – 1 шт.
аліўкавы альбо іншы алей – 2 ст. лыжкі
сметанковае масла – 2 ст. лыжкі
мука пшанічная – 1 ст. лыжкі
кроп – 1 вялікі пучок
соль, перац па смаку
Нашаткуйце капусту. Нарэжце кубікамі цыбулю.
У вялікім рондалі абсмажце цыбулю на алеі. Дадайце пашаткаваную капусту і заліце невялікай колькасцю вады. Накрыйце покрыўкай і тушыце на сярэднім агні каля 15 хвілін, пакуль капуста не стане мяккай.
На разагрэтай патэльні растапіце сметанковае масла і дадайце муку – трохі абсмажце. Затым дадайце ўсё да капусты і змяшайце. Калі капуста занадта густая, дадайце трохі вады.
У канцы запраўце капусту соллю, перцам і дробна нарэзаным кропам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл