Беларуская Служба

Маці каліноўца: Спадзяюся, што нашы сыны адкрыюць шлях да сапраўднага братэрства ўкраінцаў і беларусаў

19.09.2022 15:15
«Наш гістарычны абавязак падтрымаць каліноўцаў у іх барацьбе з ворагам, бо толькі дэмакратычная і незалежная Беларусь будзе добрым і надзейным суседам Украіны».
Аўдыё
  • Размова з Таісіяй Карпаўнай Кабанчук.
Таісія Кабанчук Крыніца: bchd.info

Поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны працягваецца ўжо боль за 200 дзён. Украінскія абаронцы, нягледзячы на колькасную і агнявую перавагу, здолелі правесці бліскучы контрнаступ на паўночным усходзе краіны і вызваліць амаль усю Харкаўскую вобласць, вядуць контрнаступальныя дзеянні і на поўдні ў кірунку Херсона.

У агромністым гераічным высілку ўкраінскага народа ёсць і беларуская доля. За волю і незалежнасць Украіны ваююць аж два палкі – «Кастуся Каліноўскага» і «Пагоня», таксама вялікая колькасць беларусаў змагаюцца ў іншых фармаваннях УС Украіны.

Надоечы на святкаванні Дня беларускай вайсковай славы ў Варшаве Беларуская служба ПР сустрэла бабруйскую актывістку Таісію Карпаўну Кабанчук. Спадарыня Таісія таксама з’яўляецца маці Вадзіма Кабанчука – намесніка камандзіра Палка Каліноўскага. У размове з намі яна распавяла, чаму мусіць вучыць прыклад перамогі ў Бітве пад Оршай сучасных беларусаў:

-Мы святкуем вельмі важную перамогу для ўсіх Беларусаў. Больш за 500 год таму нашыя продкі спрытам, выдатным адчуваннем тагачаснага вайсковага мастацтва перамаглі мацнейшага ворага. Такіх падзеяў не так шмат у нашай гісторыі, у гісторыі ўсяго чалавецтва. Варта пра гэта памятаць.

Перамагае не большасць, а згуртаванасць, таленавітае кіраўніцтва. Шмат іншых фактараў уплывае на перамогу над падаўляючымі сіламі ворага. Нам асабліва важна памятаць гэта зараз і гуртавацца дзеля агульнай перамогі.

Ваш сын – Вадзім Кабанчук – стаіць у вытокаў Палка Каліноўскага. Яго воіны самаахвярна ваююць ва Украіне. Аднак бачым, што менавіта Украіна, сярод усіх дэмакратычных краінаў рэгіёну, дагэтуль не надала належнай увагі менавіта новай Беларусі, за якую, у тым ліку, змагаецца ваш сын. Ці вы не адчуваеце крыўды з-за гэтага?

-Украіна зараз перажывае вельмі складаныя часы. Дзяржаўнасць Украіны была пастаўлена пад вялікую пагрозу. Таму я не магу, я не маю права крыўдзіцца на ўкраінцаў. Магу толькі спадзявацца, што ў бліжэйшай будучыні мы будзем дзвюма добрасуседскімі краінамі, сапраўднымі братэрскімі народамі. Спадзяюся, што нашы сыны-каліноўцы адкрыюць шлях менавіта для такога развіцця падзеяў. Наш гістарычны абавязак падтрымаць каліноўцаў у іх барацьбе з ворагам, бо толькі дэмакратычная і незалежная Беларусь будзе добрым і надзейным суседам Украіны.

Рэгулярна з фронту прыходзяць сумныя навіны з фронту. На жаль, трагедыі таксама здараюцца з беларусамі. Вядомы імёны як мінімум дзесяці пабрацімаў вашага сына, якія загінулі ва Украіне. Што трымае ў вас моц, не дазваляе адчаіцца, але спрыяе веры ў той канец, які вы апісалі ў папярэднім адказе?

-Вайна не абыходзіцца без ахвяр. Мы памятаем кожнага, хто загінуў ва Украіне – гэта лепшыя сыны Беларусі. Асабіста для мяне, крыніца моцы з’ўляецца Бог і вера, спадзяванне на нашу згуртаванасць і салідарнасць. Мне гэта надае сілы. Мы пераадольваем тыя спрэчкі, якія здараюцца ў нашым асяроддзі. Веру ў тое, што беларусы зразумеюць, што толькі ў адзінстве наша моц.

Гутарку з Таісіяй Кабанчук запісаў Эдуард Жолуд, слухайце аўдыё!

Усім гатовым да ўзброенага супраціву ў Беларусі камандаванне Палка Каліноўскага рэкамендуе рыхтавацца індывідуальна

05.09.2022 14:56
Ствараць нават невялікія групы зараз небяспечна, – сказаў намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук.