Ужо 12,9 тысяч чалавек страцілі працу да ліпеня. Гэта на чвэрць больш, чым летась. Скарачэнні працоўных месцаў яшчэ будуць працягвацца. Усяго з пачатку года да канца ліпеня ў органы па працаўладкаванні больш як 140 наймальнікаў паведамілі пра планы калектыўных звальненняў – амаль 12,7 тысяч чалавек, пішу Rzeczpospolita.
Сёлетнія звальненні, асабліва тыя, што адбыліся ў першым квартале, у значнай ступені з'яўляюцца вынікам скарачэння персаналу, аб якім паведамлялася яшчэ ў 2021 годзе. Тады эканоміка змагалася з пандэміяй.
- Буйныя кампаніі прынялі рашэнні аб рэструктурызацыі, у тым ліку аб выхадзе з Польшчы, у выніку рынкавых змен, выкліканых пандэміяй. Цяпер за рашэннямі аб рэструктурызацыі стаіць вайна ва Украіне і рэзкае падвышэнне выдаткаў на вядзенне бізнесу, – ацэньвае Лукаш Гаек, дырэктар кансалтынгавай фірмы Lee Hecht Harrison Polska, якая спецыялізуецца на паслугах падтрымкі звольненых працаўнікоў.
Паводле яго слоў, у апошнія месяцы, калі кампаніі пачалі ацэньваць уплыў вайны ва Украіне і энергетычнага крызісу на сваю дзейнасць, колькасць запытаў ад патэнцыйных кліентаў і маштаб запланаваных імі штатных перастановак выраслі ўдвая.
Адной з ахвяр энергетычнага крызісу зʼяўляецца, напрыклад, кампанія Cerrad, якая з-за ўсплёску коштаў на газ была вымушана спыніць частку сваёй вытворчасці, абвясціўшы групавое звальненне каля 350 супрацоўнікаў, гэта чвэрць працоўнай сілы.
Хаця апублікаваныя ў аўторак дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення аб занятасці ў прадпрымальніцкім сектары ў жніўні гэтага года сведчаць аб тым, што польскі рынак працы ўсё яшчэ моцны, то яго запаволенне назіраецца з красавіка. Колькасць прапаноў працы змяншаецца. Паводле эканамісткі праф. Марыі Драздовіч-Бень з Варшаўскай школы эканомікі, цяпер працадаўцы спрабуюць перачакаць крызіс.
ав