Беларуская Служба

У Варшаве абмяркоўваюць Дэмаграфічную стратэгію для Польшчы на бліжэйшыя 20 гадоў(ФОТА)

20.10.2022 11:45
Навукоўцы, прадстаўнікі міністэрстваў, эксперты і практыкі ў галіне дэмаграфіі падымуць ключавыя пытанні польскай дэмаграфічнай палітыкі.
Аўдыё
  • У Варшаве абмяркоўваюць Дэмаграфічную стратэгію для Польшчы на бліжэйшыя 20 гадоў
K  ,
Kанферэнцыя «Дэтэрмінанты нараджальнасці», якая праходзіць у рамках ІІІ Дэмаграфічнага кангрэсаPAP/Tomasz Gzell

У Варшаве праходзіць ІІІ Дэмаграфічны кангрэс, падчас якога навукоўцы, прадстаўнікі міністэрстваў, эксперты і практыкі ў галіне дэмаграфіі падымуць ключавыя пытанні польскай дэмаграфічнай палітыкі. У тым ліку абмяркоўваюць пытанні, звязаныя з дэмаграфічнай палітыкай Польшчы, месцам сям'і ў грамадстве, фінансавымі і жыллёвымі патрэбамі польскіх семʼяў, ліквідацыяй барʼераў для семʼяў, якія хочуць мець дзяцей.

Намеснік міністра па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі паўнамоцны прадстаўнік урада па дэмаграфічнай палітыцы Барбара Соха Намеснік міністра па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі паўнамоцны прадстаўнік урада па дэмаграфічнай палітыцы Барбара Соха

Намеснік міністра па справах сямʼі і сацыяльнай палітыкі паўнамоцны прадстаўнік урада па дэмаграфічнай палітыцы Барбара Соха(Barbara Socha) заявіла, што трэба рашуча намагацца, каб дэмаграфічныя прагнозы ААН не спраўдзіліся. Нагадваем, паводле іх, што ў 2100 годзе колькасць палякаў знізіцца прыкладна да 16 мільёнаў з цяперашніх 37,5 мільёна чалавек.

Падчас канферэнцыі «Дэтэрмінанты нараджальнасці», якая праходзіць у рамках ІІІ Дэмаграфічнага кангрэса, прадстаўнік урада па дэмаграфічнай палітыцы падкрэсліла, што такія прагнозы сведчаць аб вельмі неспрыяльнай дэмаграфічнай структуры ў Польшчы:

- Факт, што зараз у Польшчы маем вялікую колькасць прафесійна актыўных людзей і нізкі ўзровень беспрацоўя – гэта вельмі добрая навіна, але гэта толькі момант у нашай гісторыі. Мы ўжо бачым, што на рынак працы ўваходзяць усё меншыя групы, якія нарадзіліся ў паасобных гадах. У сваю чаргу тыя групы, якія зараз прычыняюцца да хуткага эканамічнага росту ў Польшчы, праз нейкі час выйдуць на пенсію. Гэта ўплывае на стабільнасць усёй нашай сістэмы – аснову дэмаграфічнай структуры.

Барбара Соха лічыць поспехам польскіх уладаў усведамленне грамадству, што прасямейная палітыка – гэта неабходнасць. Паводле яе, сёння ўжо ніхто не ставіць гэтай палітыкі пад сумнеў.

Mіністр па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг Mіністр па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг

З гэтай думкай згаджаецца міністр па справах сямʼі і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг (Marlena Maląg). Яна нагадала, што прасямейная палітыка, якую ўлады праводзяць з 2015 года – гэта доўгатэрміновы працэс, а яго вынікі будуць бачныя толькі праз больш за дзесяць гадоў. «Гэтую палітыку трэба праводзіць увесь час», – падкрэсліла міністр Малёнг:

- Трэба памяняць стаўленне да сям’іі. Гаворка ідзе пра тое, што ўсе формы сацыяльнай дапамогі – гэта форма інвестыцыі ў сям’ю і адначасова інвестыцыя ў будучыню Польшчы. Гэта будаванне Польшчы на стабільным фундаменце, якім з’яўляецца сям’я. Гэта мэта такіх сацыяльных праграм, як «Сям’я 500 Плюс», «Добры старт», праграма «Малыш Плюс»… Гэта таксама новыя праграмы, уведзеныя з 2022 года, напрыклад, «Сямейны капітал» ці даплаты да ясляў.

Кіраўнічка Ведамства па справах сямʼі і сацыяльнай палітыкі лічыць, што найбольшая дэмаграфічная праблема ў Польшчы – пераламаць тэндэнцыю нізкай нараджальнасці ў краіне:

- Цяпер, калі нараджальнасць у Польшчы ўтрымліваецца на нізкім узроўні, натуральная замена пакаленняў не атрымліваецца. Гэта небяспечная для краіны сітуацыя. З гэтага вынікаюць усе дзеянні ў прасямейнай палітыцы: фінансавая падтрымка, інвестыцыі ў сям’ю, якія павінны паслядоўна працягвацца і ажыццяўляцца.

Адмоўныя дэмаграфічныя тэндэнцыі можна спыніць, лічыць віцэ-міністр па справах сямʼі і сацыяльнай палітыкі, паўнамоцны прадстаўнік урада па дэмаграфічнай палітыцы Барбара Соха:

- Такой краінай з’яўляецца Чэхія – краіна падобная да Польшчы ў многіх аспектах. Яшчэ нядаўна чэхі былі на падобным дэмаграфічным этапе, як Польшча. Чэхі пераламалі негатыўныя дэмаграфічныя тэндэнцыі. Прыкладна ў 2000 годзе каэфіцыент нараджальнасці ў Чэхіі складаў 1,1, а сёння ён складае 1,7. Яны зрабілі гэта за 20 гадоў. Такі часавы гарызонт мы ставім сабе на мэце ў «Дэмаграфічнай стратэгіі да 2040 года», назва якой невыпадковая. За гэты час мы можам змяніць неспрыяльныя дэмаграфічныя паказчыкі, ліквідаваўшы барʼеры.

Паводле палітыка, галоўны барʼер – жыллёвыя праблемы:

- Гэта тычыцца маладых параў без дзяцей, якіх стрымлівае адсутнасць жылля. Гэта таксама барʼер для семʼяў з адным дзіцём, якія часта жывуць у невялікай кватэры ў крэдыт і не маюць магчымасці змяніць такую сітуацыю. Тым часам біялагічны гадзіннік бʼе.

Аднак, гэта не адзіная перашкода:

- Наступнай перашкодай зʼяўляецца стабільная праца. Мы вырашаем нарадзіць дзіця, калі адчуваем сябе бяспечна. Між тым стабільная праца, то бок стабільныя даходы – адна з умоваў гэтай бяспекі. Гэта выразна бачная ў статыстычных дадзеных Упраўлення сацыяльнага страхавання. Гаворка ідзе пра тое, што нярэдка жанчыны вырашаюць зацяжарыць неўзабаве пасля заключэння працоўнага дагавора на нявызначаны тэрмін. Працадаўцы лічаць гэта падазронай з’яваў. Тым часам гэта доказ таго, што стабільная праца сем’ям вельмі патрэбная.

- паясніла Барбара Соха.

Kанферэнцыя «Дэтэрмінанты нараджальнасці», якая праходзіць у рамках ІІІ Дэмаграфічнага кангрэса Kанферэнцыя «Дэтэрмінанты нараджальнасці», якая праходзіць у рамках ІІІ Дэмаграфічнага кангрэса

ІІІ Дэмаграфічны кангрэс праходзіць пад ганаровым патранатам прэзідэнта Анджэя Дуды. Арганізатарамі мерапрыемства зʼяўляюцца: міністр па справах сямʼі і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёг і ўпаўнаважаны ўрада па дэмаграфічнай палітыцы Барбара Соха, старшыня Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Дамінік Розкрут і старшыня Польскага статыстычнага таварыства прафесар Вальдэмар Тарчыньскі.

IAR/PR24/ аз