Беларуская Служба

Рэфармацыя ў Беларусі: рэфармаваныя ідэі праніклі ў ВКЛ і атрымалі вялікі рэзананс

31.10.2022 09:12
Як рэфармацыя дайшла да Беларусі? Якую ролю ў гэтым адыграў паляк, якога выслалі з Польскага Каралеўства? Чаму беларускія ўлады непрыхільна ставяцца да пратэстантаў? 
Аўдыё
  • Рэфармацыя ў Беларусі рэфармаваныя ідэі праніклі ў ВКЛ і атрымалі вялікі рэзананс
Зміцер Хведарукфота з сацсетак

31 кастрычніка 1517 года Марцін Лютэр прыбіў свае 95 тэзісаў да брамы Вітэнбергскага сабору. Гэтая падзея лічыцца пачаткам Рэфармацыі. Гэта была вельмі яскравая з’ява. Пасля сярэднявечча хрысціянская еўрапейская цывілізацыя перажыла заняпад. Нядаўна закончылася 100-гадовая вайна паміж Англіяй і Францыяй, Еўропа перажывала эпідэміі, панаваў таксама царкоўны крызіс, а як вынік шматлікія злоўжыванні. Аднымі з іх былі індульгенцыі – адкупленне грахоў за грошы, ахвяраваныя царкве.

Пастыр, багаслоў Зміцер Хведарук, аўтар кнігі пра Рэфармацыю ў Беларусі «Рэфармацыя ва ўсякі кошт» гаворыць, што гэтая сітуацыя ўплывала на ўсё жыццё чалавека.

- Лютэранства не вельмі было распаўсюджана ў Беларусі. Першых лютэранскіх місіянераў з каталіцкага ВКЛ выслалі. Жыгімонт ІІІ Ягелон выдаў пастанову, у якой забараняў студэнтам вучыцца за мяжой і забараняў прыезд місіянераў. Самы вялікі ўплыў у ВКЛ адыгралі кальвіністы і Швейцарыя. Сам Жан Кальвін ліставаўся з канцлерам ВКЛ Мікалаем Радзівілам Чорным і з Жыгімонтам Аўгустам.

Пасля 1550 году можна казаць, што рэфармаваныя ідэі праніклі ў ВКЛ і атрымалі вялікі рэзананс. Сам Мікалай Радзівіл Чорны пачаў называць сябе кальвіністам. Да яго далучылася вялікая частка шляхты. Пачынаючы з 1553 году, калі ў Берасці быў заснаваны першы кальвінскі збор у Палацы Радзівіла, і да канца XVI стагоддзя было ўжо больш за 120 рэфармаваных кальвінскіх збораў. Адкрылася шмат адукацыйных цэнтраў, Рэфармацыя мела вялікі асветніцкі ўплыў на культуру і дзяржаву.

-Пры мностве збораў шляхта адкрывала друкарні, друкавалі кнігі, у асноўным багаслоўскія, якія дапамагалі людзям не толькі чытаць, але спазнаваць асновы хрысціянскай веры. Старт рэфармацыі ў ВКЛ – гэта 50-ыя гады. У пэўным сэнсе мы можам падзякаваць за гэта палякам. Верагодна, адзін з паспяховых місіянераў, які патрапіў у ВКЛ, быў польскі каталіцкі святар, якога пазбавілі сану і дэпартавалі. Гэта Сымон Зак, ці Сымон Жак. У ВКЛ ён стаў паспяховым місіянерам. Стаў першым кіраўніком рэфармаванага збору ў Берасці і пасля ў Вільні, – расказвае Зміцер Хведарук.

У Савецкім Саюзе пратэстантаў лічылі сектай. Яе прадстаўнікоў саджалі ў турмы. Яны былі аднымі з самых сур’ёзных дысідэнтаў у савецкі час. Ім прыходзілася функцыянаваць у партызанскіх умовах. Пасля 1991 года гэтая звычка «партызаншчыны» засталася, гаворыць Зміцер Хведарук. У Беларусі існуюць сотні цэркваў, якія жывуць сваім аўтаномным жыццём. Сотні з іх не зарэгістраваныя не па ўласным жаданні.

-Дзяржава не хоча іх рэгістраваць і даваць ліцэнзію, патрэбную ў РБ. У выніку яны не могуць афішавацца як прадстаўнікі іншых прафесій. Можна казаць, што прадстаўнікі пратэстанцкіх цэркваў – гэта вельмі адважныя людзі. Паводле беларускага заканадаўства, іх дзейнасць павінна быць пакарана як мінімум адміністратыўна. З самага пачатку Рэфармацыі пратэстанты вучылі, што для хрысціяніна самы вялікі аўтарытэт – гэта Святое Пісанне і гістарычнае вучэнне царквы. Гэта не вельмі падабаецца беларускім уладам, для якіх дзяржава – галоўны аўтарытэт у жыцці чалавека. Пратэстанты для іх небяспечныя, іх амаль немагчыма кантраляваць. У выніку таго, што яны дзейнічаюць без рэгістрацыі, то імі немагчыма маніпуляваць.

Перыяд талерантнасці да кальвіністаў у ВКЛ скончыўся пры каралю Жыгімонце III Вазе, які знаходзіўся пад моцным уплывам езуітаў. У 1658 годзе пачалася Контррэфармацыя, а ў 1666 годзе сойм забараніў адступніцтва ад каталіцызму да любой іншай рэлігіі пад пагрозаю смерці.

Чаму Рэфармацыя ў перспектыве ўсё ж не прыжылася ў ВКЛ можна прачытаць у кнізе Змітра Хведарука «Рэфармацыя ва ўсякі кошт».

слухайце аўдыё 

ав


Пратэстанцкая супольнасць беларусаў у Варшаве згуртавалася і кожную нядзелю праводзіць набажэнствы

30.10.2022 09:17
У выніку палітычнай і ваеннай сітуацыі яны пабачылі вялікую патрэбу стварыць асобную супольнасць для ўцекачоў з Беларусі.